Ростовые куклы шьет сотрудница Докшицкого отделения Департамента охраны Валентина Войтехович

Ростовые куклы шьет сотрудница Докшицкого отделения Департамента охраны Валентина Войтехович

Ростовые куклы шьет сотрудница Докшицкого отделения Департамента охраны Валентина Войтехович

На пасадзе дзяжурнага пульта кіравання Докшыцкага аддзялення Дэпартамента аховы Валянціна Вайцяховіч працуе ўсяго толькі год. У мінулым бухгалтар, яна даўно хацела знайсці пазменную работу, каб займацца яшчэ і рамесніцтвам. Валя захапляецца творчасцю: шые лялькі. Сваё майстэрства, дарэчы, паспела прымяніць і на новым працоўным месцы, калі вырабіла вялікую раставую ляльку-саву – сімвал Дэпартамента аховы.
Як маці чатырох дзяцей спраўляецца са шматлікімі абавязкамі і адкуль чэрпае натхненне? Гэтыя і іншыя пытанні задалі мы суразмоўцы падчас знаёмства.
– Шыццём занялася ў дэкрэце, – гаворыць Валя. – Чаму менавіта ім? У школе любіла вышываць. Матуля добра вязала, нават на заказ. Думаю, што жанчына ў прынцыпе павінна ўмець рукадзельнічаць. Вось і паспрабавала маленькаму сыночку зрабіць цацку сваімі рукамі. Штосьці падгледзела ў Інтэрнэце. Так, шывок за шыўком, справа і пайшла. Як кажуць, “сарафаннае радыё” прарэкламавала маю творчасць. Стала рамеснікам. Цяпер нават не ўяўляю сябе без нітак і іголак. У дэкрэтных адпачынках напрацоўвала вопыт. Навучылася, акрамя мяккіх лялек, рабіць развіваючыя дапаможнікі для дзяцей. Вучылася на спецыяльных курсах. Некалькі работ падарыла Крулеўшчынскаму дзіцячаму саду, які зараз наведваюць малодшыя дзеці. Як на ўсё хапае часу? Рана ўстаю, позна кладуся спаць. У свеце творчасці столькі цікавага, і так хочацца ўсё паспрабаваць. 

Муж Дзмітрый і дзеці ва ўсім падтрымліваюць. Асабліва дзесяцігадовы Аляксей. Сёлета ён скончыў пачатковую школу. У вучобе выдатнік, наведвае школу мастацтваў – іграе на баяне. Старэйшы Сцяпан ужо дзевяцікласнік. Апошнім часам захапіўся даследчай работай – хоча стварыць летапіс сям’і. Пяцігадовая Стэфанія і чатырохгадовы Елісей пакуль дашкаляты. Яны для мамы-майстрыхі той самы стымул, які натхняе на новыя яркія непаўторныя вырабы. Лёша і Сцёпа разам з бацькам прыслужваюць у храме Усячэння галавы Іаана Прадцечы ў Крулеўшчыне.
Акуратнасць, адказнасць, стараннасць, якія характарызуюць Валянціну ў творчасці, вельмі патрэбныя ёй і ў прафесійнай дзейнасці. У службе аховы важную ролю мае пульт кіравання, дзяжурны якога прымае сігналы трывогі і інфармуе пра іх групы затрымання. Неабходна пастаянна быць максімальна сабраным, добра ведаць службовыя інструкцыі і ўмець граматна выкарыстоўваць атрыманыя навыкі на практыцы. З чым Валянціна Вайцяховіч спраўляецца на выдатна.


Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.


IMG_20250725_191054_673.jpg

IMG_20250725_191054_312.jpg

IMG_20250725_191054_330.jpg

IMG_20250725_191054_417.jpg

IMG_20250725_191055_091.jpg

IMG_20250725_191054_328.jpg


13.07.2025

Возврат к списку

Вопрос-Ответ
Хочу служить в одном из подразделений Департамента охраны, есть действующее административное взыскание (5 и более раз привлекался к административной ответственности) возьмут ли меня на службу? Какой порядок отбора и приема кандидатов на службу в органы внутренних дел? Приобрел квартиру с сигнализацией. В Департаменте охраны ничего не переоформлял на свое имя. Сигнализацией не пользуюсь (не ставлю на чип). Плата какая ни будь с меня будет браться? Если Да, то сколько и где оплатить? Где можно найти список необходимых материалов, инструментов для получения лицензии на монтаж систем охранной сигнализации? Предприятие имеет представительства в разных городах Беларуси, почему за один и тот же объем работ в разных городах разница по оплате отличается в 2 раза? Разрешено ли использование СВЧ датчиков движения в жилом многоквартирном доме? Хочу работать в Департаменте охраны. Куда мне можно обратиться, какие документы и справки собрать, для трудоустройства? Для установки охранного оборудования требуется приличная сумма. Предусмотрена ли оплата в рассрочку? Возможно предоставить льготную оплату по охране квартиры многодетной семьи? На каком основании работают фирмы по установке видеокамер за средства жителей, должны ли у них быть необходимые лицензии и разрешения? Прошу также разъяснить: могут ли жители, которые не оплачивали установку оборудования, в дальнейшем,при необходимости,по
Показать ответ