Пра «крэда» прафесіі і сямейны дабрабыт

Пра «крэда» прафесіі і сямейны дабрабыт

Пра «крэда» прафесіі і сямейны дабрабыт

Дакладнасць, аператыўнасць, адказнасць і ўважлівасць – рысы ўласцівыя вопытнай дзяжурнай пульта кіравання Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы Алене Васільеўне Радзюк. 10 мая споўнілася роўна 20 год як яна шчыруе на гэтай няпростай пасадзе. На пульт цэнтралізаванага назірання кругласутачна па каналах сувязі сцякаецца інфармацыя з ахоўваемых аб“ектаў. І гэтай інфармацыі дастаткова шмат.


– Змены праходзяць па-рознаму, можа адна на адну не быць падобнай, – расказвае Алена Васільеўна, – адна спакойная, другая настолькі напружваная і складаная, што сіл на хатнія справы амаль не застаецца. Адсочваем кожны ахоўваемы аб“ект, трэба імгненна рэагаваць на спрацоўкі, аператыўна накіроўваць на выклікі групу затрымання, ведаць, як граматна паступіць у той ці іншай экстранай сітуацыі. У камандзе працуюць электраманцёры, мы з пульта кіравання вядзем дакладную рэгістрацыю і кантроль за іх работай пра абслугоўванні аб“ектаў, прымаем даклады ад паставых і вартаўнікоў з важных ахоўваемых аб’ектаў горада, шмат папяровай працы. 


– За два дзясяткі гадоў адбыліся і змены. – працягвае жанчына. – Пачынала працаваць на двух кампьютэрах, сёння іх на працоўным стале чатыры! Да таго ж дадаліся вялікія экраны на сцяне з відэаназіраннем, аўтаматызацыя і ўдасканаленне дадалі шмат апаратуры, якая месціцца ў асобнай шафе.  Трэба кантраляваць узяцце пад ахову і зняцце з аховы аб’ектаў. Разам з тым застаюцца высокія патрабаванні да дзяжурных пульта. Пільнасць, аператыўнасць, адказнасць – «крэда» нашай прафесіі.


У лютым споўнілася 32 гады сям“е Радзюк Алены Васільеўны і Андрэя Іосіфавіча. Жывуць ва ўтульным доме ў райцэнтры, добрасуменныя гаспадары шчыра клапоцяцца пра прывабнасць свайго двара: штучны вадаём з інсталяцыяй, кветнік – цешаць вока мінакоў, садзяць невялікі агародчык. Муж працуе вадзіцелем-механікам у РУП«Белтэлекам». Вырасцілі дзвюх дачок Крысціну і Карыну. 
Крысціна з мужам Уладзіславам Смулько пражывае ў гарадскім пасёлку Плешчаніцы Мінскага раёна. Па спецыяльнасці швяя, але працавала ў шпіталі ў Бараўлянах сястрой-гаспадыняй да дэкрэтнага водпуску. Нарадзілі дзвюх дачок. Старэйшая іх дачка Асія ў верасні пойдзе ў першы клас, а малодшай Аляксандры толькі чатыры месяцы. У Міёры з да дзядулі і бабулі стараюцца прыязджаць рэгулярна. 
Карына жыве і працуе ў Наваполацку ў гарадской бальніцы медыцынскай сястрой у аддзяленні для немаўлят.


Маці Алены Васільеўны Леакадзіі Сцяпанаўне Трашчынскай 71 год. Пасля некалькіх перанесеных інсультаў яна злягла, таму ўзялі да сябе ў Міёры і цяпер доглядаюць яе. 
Алена Васільеўна – адказны спецыяліст на рабоце, дома – добрая гаспадыня, клапатлівая  жонка, уважлівая і чулая дачка, маці і бабуля. З усім пералічаным варта зразумець, што вольных хвілін для адпачынку ў гэтай прывабнай жанчыны зусім няшмат. Для яе вельмі важна, каб родныя былі здаровыя і справы ў іх ладзіліся.

Газета "Міёрскія навіны"


23.06.2026

Возврат к списку

Вопрос-Ответ
Хочу служить в одном из подразделений Департамента охраны, есть действующее административное взыскание (5 и более раз привлекался к административной ответственности) возьмут ли меня на службу? Какой порядок отбора и приема кандидатов на службу в органы внутренних дел? Приобрел квартиру с сигнализацией. В Департаменте охраны ничего не переоформлял на свое имя. Сигнализацией не пользуюсь (не ставлю на чип). Плата какая ни будь с меня будет браться? Если Да, то сколько и где оплатить? Где можно найти список необходимых материалов, инструментов для получения лицензии на монтаж систем охранной сигнализации? Предприятие имеет представительства в разных городах Беларуси, почему за один и тот же объем работ в разных городах разница по оплате отличается в 2 раза? Разрешено ли использование СВЧ датчиков движения в жилом многоквартирном доме? Хочу работать в Департаменте охраны. Куда мне можно обратиться, какие документы и справки собрать, для трудоустройства? Для установки охранного оборудования требуется приличная сумма. Предусмотрена ли оплата в рассрочку? Возможно предоставить льготную оплату по охране квартиры многодетной семьи? На каком основании работают фирмы по установке видеокамер за средства жителей, должны ли у них быть необходимые лицензии и разрешения? Прошу также разъяснить: могут ли жители, которые не оплачивали установку оборудования, в дальнейшем,при необходимости,по
Показать ответ