Маленькая дзяржава Гапанёнкаў

Маленькая дзяржава Гапанёнкаў

Маленькая дзяржава Гапанёнкаў

– Шчаслівая сям’я тая, у якой любяць за тое, што ты ёсць, а каханне са з’яўленнем дзяцей не дзеліцца на часткі, а прымнажаецца і становіцца больш глыбокім і моцным, – сцвярджаюць Алег і Аляксандра Гапанёнкі з Докшыц. 


Сужэнцы, у сям’і якіх выхоўваецца чацвёра дзяцей, у гэтым годзе адзначаюць чатырнаццаць гадоў сумеснага жыцця. Але іх пачуццю – моцнаму і сапраўднаму – намнога больш. 
– Ведаем адзін аднаго з дзяцінства, – расказвае падчас знаёмства Аляксандра. – Я родам з гарадскога пасёлку Обаль Шумілінскага раёна. У Алега там жыве бабуля, у якой ён звычайна гасцяваў падчас школьных канікулаў. Дружылі, перапісваліся. А праз год пасля службы ў арміі Алег прывёз мяне ў Докшыцы ўжо нявестай. У шлюбе нарадзіліся двое дачок і двое сыноў. Наша першая памочніца і ў дамашніх справах, і ў выхаванні малодшых дзяцей  пятнаццацігадовая Ульяна. Самастойная, сур’ёзная, адказная, яна нечым падобная на мяне ў дзяцінстве. Я вырасла ў шматдзетнай сям’і, нас было шасцёра дзяцей, а я – старэйшая. Заўсёды ва ўсім дапамагала матулі. Такая ж і Ульяна, якая, здаецца, разумее без слоў. У свабодны час дачушка захапляецца музыкай, вучыцца ў Докшыцкай ДШМ. Іграе на фартэпіяна і спявае ў хоры. Трынаццацігадовы Ромка жыве спортам. Ён у нас дзюдаіст, трэніруецца ў ДЮСШ. Васьмігадовы Марк і чатырохгадовая Маша пакуль не вызначыліся з захапленнямі. 

Алег Гапанёнак працуе міліцыянерам-вадзіцелем групы затрымання ўзвода міліцыі Докшыцкага аддзялення Дэпартамента аховы. Аляксандра – старшы касір у Еўраапт. Галоўная мара сям’і Гапанёнкаў на дадзены момант – хутчэй пераехаць у новы дом.
– Яго будаўніцтва распачалі дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, – гаворыць Алег. – Мая першая прафесія – будаўнік, таму ўсе работы выконваю сам. Лічу, што ў сям’і галоўнае – давер і разуменне. Якраз як у нас. А яшчэ быць прыкладам ва ўсім для дзяцей. Канечне ж, бываюць дні, калі ўсё ідзе не так, як хацелася б. Менавіта ў такія моманты і адчуваецца моц сям’і. Мы падтрымліваем адзін аднаго і абавязкова знаходзім час для сумеснага адпачынку. Гэта можа быць прагляд кінафільма, або прыгатаванне, напрыклад, святочнага абеду. Усе разам. Гэта і ёсць шчасце. 


Газета «Родныя вытокі»




15.05.2026

Возврат к списку

Вопрос-Ответ
Хочу служить в одном из подразделений Департамента охраны, есть действующее административное взыскание (5 и более раз привлекался к административной ответственности) возьмут ли меня на службу? Какой порядок отбора и приема кандидатов на службу в органы внутренних дел? Приобрел квартиру с сигнализацией. В Департаменте охраны ничего не переоформлял на свое имя. Сигнализацией не пользуюсь (не ставлю на чип). Плата какая ни будь с меня будет браться? Если Да, то сколько и где оплатить? Где можно найти список необходимых материалов, инструментов для получения лицензии на монтаж систем охранной сигнализации? Предприятие имеет представительства в разных городах Беларуси, почему за один и тот же объем работ в разных городах разница по оплате отличается в 2 раза? Разрешено ли использование СВЧ датчиков движения в жилом многоквартирном доме? Хочу работать в Департаменте охраны. Куда мне можно обратиться, какие документы и справки собрать, для трудоустройства? Для установки охранного оборудования требуется приличная сумма. Предусмотрена ли оплата в рассрочку? Возможно предоставить льготную оплату по охране квартиры многодетной семьи? На каком основании работают фирмы по установке видеокамер за средства жителей, должны ли у них быть необходимые лицензии и разрешения? Прошу также разъяснить: могут ли жители, которые не оплачивали установку оборудования, в дальнейшем,при необходимости,по
Показать ответ