Дзесяць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў удастоены дзяржузнагарод напярэдадні Дня міліцыі

Дзесяць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў удастоены дзяржузнагарод напярэдадні Дня міліцыі

Дзесяць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў удастоены дзяржузнагарод напярэдадні Дня міліцыі

Дзесяць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў удастоены дзяржаўных узнагарод за асабістыя заслугі ва ўмацаванні дзяржаўнай бяспекі, умелую арганізацыю работы і высокую выніковасць дзейнасці па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю, узорнае выкананне службовых абавязкаў. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



Дзесяць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў удастоены дзяржузнагарод напярэдадні Дня міліцыі
Ордэнам «За службу Радзіме» III ступені ўзнагароджаны начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Аляксандр Шастайла.

Чатыры чалавекі ўдастоены медаля «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку». Узнагароду атрымаюць: міліцыянер групы затрымання ўзвода міліцыі Горацкага аддзела Дэпартамента аховы МУС старшы прапаршчык міліцыі Сяргей Другакоў; намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Мікалай Карпянкоў; начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС генерал-маёр міліцыі Алег Маткін; начальнік упраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ГУУС Мінскага гарвыканкама палкоўнік міліцыі Сяргей Ушакоў.

Медалём «За бездакорную службу» I ступені адзначаны заслугі начальніка ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінскага гарвыканкама палкоўніка міліцыі Сяргея Бабіча, а таксама намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальніка 1-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі МУС палкоўніка міліцыі Аляксандра Рынгевіча.

Яшчэ два супрацоўнікі праваахоўных органаў удастоены медаля «За бездакорную службу» II ступені. Гэта старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах аддзела па раскрыцці асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць асобы ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Алег Вечар і намеснік начальніка цэнтра — начальнік аддзела арганізацыі кібербяспекі цэнтра забеспячэння кібербяспекі Дэпартамента фінансаў і тылу МУС палкоўнік міліцыі Ягор Парчук.

Старшы оперупаўнаважаны Дэпартамента крымінальнай разведкі МУС маёр міліцыі Аляксандр Івашка ўзнагароджваецца медалём «За бездакорную службу» III ступені.

Газета «Звязда»

03.03.2026

Возврат к списку

Вопрос-Ответ
Хочу служить в одном из подразделений Департамента охраны, есть действующее административное взыскание (5 и более раз привлекался к административной ответственности) возьмут ли меня на службу? Какой порядок отбора и приема кандидатов на службу в органы внутренних дел? Приобрел квартиру с сигнализацией. В Департаменте охраны ничего не переоформлял на свое имя. Сигнализацией не пользуюсь (не ставлю на чип). Плата какая ни будь с меня будет браться? Если Да, то сколько и где оплатить? Где можно найти список необходимых материалов, инструментов для получения лицензии на монтаж систем охранной сигнализации? Предприятие имеет представительства в разных городах Беларуси, почему за один и тот же объем работ в разных городах разница по оплате отличается в 2 раза? Разрешено ли использование СВЧ датчиков движения в жилом многоквартирном доме? Хочу работать в Департаменте охраны. Куда мне можно обратиться, какие документы и справки собрать, для трудоустройства? Для установки охранного оборудования требуется приличная сумма. Предусмотрена ли оплата в рассрочку? Возможно предоставить льготную оплату по охране квартиры многодетной семьи? На каком основании работают фирмы по установке видеокамер за средства жителей, должны ли у них быть необходимые лицензии и разрешения? Прошу также разъяснить: могут ли жители, которые не оплачивали установку оборудования, в дальнейшем,при необходимости,по
Показать ответ