Другі рэспубліканскі хакейны турнір на кубак міністра ўнутраных спраў прайшоў у Оршы

Другі рэспубліканскі хакейны турнір на кубак міністра ўнутраных спраў прайшоў у Оршы

Другі рэспубліканскі хакейны турнір на кубак міністра ўнутраных спраў прайшоў у Оршы

Спаборніцтвы, прымеркаваныя да 110-годдзя беларускай міліцыі, сталі яркай падзеяй для жыхароў і гасцей горада.

На працягу некалькіх дзён на дзвюх лядовых арэнах горада праходзілі адборачныя паядынкі, у якіх удзельнічалі 11 каманд з усіх рэгіёнаў краіны. Вырашальны матч наведаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Ён адзначыў, што правядзенне хакейнага турніру становіцца новай міліцэйскай традыцыяй:

— Хакей — гэта від спорту, дзе няма месца баязліўцам. Хакеістам уласцівыя тыя ж рысы, што і вартавым парадку, — смеласць, рашучасць, мэтанакіраванасць. А галоўнае — у міліцыі немагчыма без згуртаванасці і каманднага духу! — падкрэсліў міністр, паведамляецца ў тэлеграм-канале МУС Беларусі. 

Іван Кубракоў таксама звярнуў увагу на вялікую колькасць моладзі на трыбунах. Сярод гледачоў былі ліцэісты, курсанты і выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў. Міністр падтрымаў імкненне маладога пакалення да заняткаў спортам, пажадаў ім удачы, здароўя і поспехаў.

Удзельнікаў турніру па відэасувязі прывітаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Баскаў:

— На лёдзе нашы вартавыя парадку такія ж бескампрамісныя, як і ў барацьбе са злачыннасцю. Ад імя і па даручэнні Прэзідэнта нашай краіны хачу аб’явіць аб яшчэ адной узнагародзе для пераможцаў — вас чакае таварыскі матч з хакейнай камандай кіраўніка дзяржавы!

Гонару будзе ўдастоена каманда Дэпартамента аховы МУС, якая атрымала перамогу на турніры. Падчас яго, дарэчы, для гасцей былі арганізаваны інтэрактыўныя і забаўляльныя пляцоўкі. Наведвальнікі маглі азнаёміцца з выставамі сучаснай і рэтратэхнікі, прымерыць экіпіроўку байцоў спецпадраздзяленняў, узяць удзел у тэматычных конкурсах па бяспецы. Для ўсіх ахвотных працавала палявая кухня. Кожны, ад выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў да прадстаўнікоў старэйшага пакалення, знайшоў сабе занятак па душы.

Газета «Звязда»




13.03.2026

Возврат к списку

Вопрос-Ответ
Хочу служить в одном из подразделений Департамента охраны, есть действующее административное взыскание (5 и более раз привлекался к административной ответственности) возьмут ли меня на службу? Какой порядок отбора и приема кандидатов на службу в органы внутренних дел? Приобрел квартиру с сигнализацией. В Департаменте охраны ничего не переоформлял на свое имя. Сигнализацией не пользуюсь (не ставлю на чип). Плата какая ни будь с меня будет браться? Если Да, то сколько и где оплатить? Где можно найти список необходимых материалов, инструментов для получения лицензии на монтаж систем охранной сигнализации? Предприятие имеет представительства в разных городах Беларуси, почему за один и тот же объем работ в разных городах разница по оплате отличается в 2 раза? Разрешено ли использование СВЧ датчиков движения в жилом многоквартирном доме? Хочу работать в Департаменте охраны. Куда мне можно обратиться, какие документы и справки собрать, для трудоустройства? Для установки охранного оборудования требуется приличная сумма. Предусмотрена ли оплата в рассрочку? Возможно предоставить льготную оплату по охране квартиры многодетной семьи? На каком основании работают фирмы по установке видеокамер за средства жителей, должны ли у них быть необходимые лицензии и разрешения? Прошу также разъяснить: могут ли жители, которые не оплачивали установку оборудования, в дальнейшем,при необходимости,по
Показать ответ