Вернасць абавязку на працягу двух дзесяцігоддзяў

Вернасць абавязку на працягу двух дзесяцігоддзяў

Вернасць абавязку на працягу двух дзесяцігоддзяў

Многія лічаць, што ахоўнік - гэта ў асноўным мужчынская прафесія. Але на прыкладзе Іны Булаш можна пераканацца ў адваротным.

Іна Васільеўна - ахоўнік Стаўбцоўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС. Яе пост знаходзіцца ў будынку суда Стаўбцоўскага раёна.

Іна Булаш жыве ў райцэнтры: тут заканчвала першую школу, тут будавала свой лёс. Затым у вучылішчы ў Мінску асвойвала прафесію повара. "Працавала ў вясковых сталовых, кафэ "Турыст" у Стоўбцах”, - успамінае яна. Здавалася б, сцежка вызначана. Але так склаліся абставіны, што жыццё распарадзілася інакш: ёй прапанавалі паспрабаваць свае сілы ў ахове. І не проста прынялі на пасаду - увялі ў сістэму, дзе цэняць адданасць і дысцыпліну.

Першым начальнікам быў Генадзій Круцько. Сёння эстафету прыняў яго сын - Яўгеній Генадзьевіч. "Два кіраўнікі, што бацька, што сын, - людзі і начальнікі з вялікай літары, – кажа Іна Васільеўна. - Калі б праца не падабалася, дваццаць адзін год тут бы не пратрымалася».

Яе графік - начны. "Сон на пасту - грубае парушэнне. Спаць нельга. Але чалавек да ўсяго прывыкае", - адзначае яна. Раніцай менавіта Іна Булаш сустракае наведвальнікаў: пашпарт, запіс у часопіс, званок у патрэбны кабінет, праходжанне праз рамку металашукальніка, буйныя сумкі – у камеру захоўвання. Кожная працэдура - не фармальнасць, а гарантыя бяспекі.

"Галоўнае - несці службу эфектыўна і годна. Каб не было сорамна ні перад кіраўніцтвам аб'екта, ні перад сваім начальствам», – прызнаецца Іна Васільеўна. Менавіта гэтая ўнутраная ўстаноўка дазваляе ёй гадамі трымаць марку.

Начныя змены апынуліся не выпрабаваннем, а магчымасцю. "Графік мяне задавальняе: магу даглядаць за сваімі пажылымі бацькамі». Яе бацька Васілій Іванавіч і маці Ларыса Васільеўна ўсё працоўнае жыццё аддалі Стаўбцоўскаму мясакансерваваму камбінату. Муж - Аляксандр Аляксандравіч - маёр у адстаўцы, цяпер начальнік каравула ў ахове філіяла Мінскага маторнага завода. У шлюбнай пары ёсць любоў да прыроды, паездкі ў розныя гарады Беларусі і ўменне шанаваць простыя чалавечыя радасці.

За два дзесяцігоддзі службы ў Іны Булаш назапасіліся падзякі, граматы раённага і абласнога ўзроўню. Але не ўзнагароды вызначаюць яе адносіны да справы. "Ахоўнікам можа стаць не кожны. Трэба быць вельмі адказным на сваім працоўным месцы", - кажа яна.

Пакуль такія людзі, як Іна Васільеўна, на пасту – можна быць спакойным за закон і парадак.

Іна Булаш - прыклад таго, што ў ахове ёсць месца жанчынам.

Марина КУТАС, редакция газеты Прамень

Минское ОУ



27.05.2026

Возврат к списку

Вопрос-Ответ
Хочу служить в одном из подразделений Департамента охраны, есть действующее административное взыскание (5 и более раз привлекался к административной ответственности) возьмут ли меня на службу? Какой порядок отбора и приема кандидатов на службу в органы внутренних дел? Приобрел квартиру с сигнализацией. В Департаменте охраны ничего не переоформлял на свое имя. Сигнализацией не пользуюсь (не ставлю на чип). Плата какая ни будь с меня будет браться? Если Да, то сколько и где оплатить? Где можно найти список необходимых материалов, инструментов для получения лицензии на монтаж систем охранной сигнализации? Предприятие имеет представительства в разных городах Беларуси, почему за один и тот же объем работ в разных городах разница по оплате отличается в 2 раза? Разрешено ли использование СВЧ датчиков движения в жилом многоквартирном доме? Хочу работать в Департаменте охраны. Куда мне можно обратиться, какие документы и справки собрать, для трудоустройства? Для установки охранного оборудования требуется приличная сумма. Предусмотрена ли оплата в рассрочку? Возможно предоставить льготную оплату по охране квартиры многодетной семьи? На каком основании работают фирмы по установке видеокамер за средства жителей, должны ли у них быть необходимые лицензии и разрешения? Прошу также разъяснить: могут ли жители, которые не оплачивали установку оборудования, в дальнейшем,при необходимости,по
Показать ответ