Ахова жылых дамоў (памяшканняў) фізічных асоб

Паслугі па аснашчэнні сродкамі сігналізацыі

Па ўсіх пытаннях заключэння дагавора на ахову жылых дамоў, кватэр і іншых памяшканняў з асабістай маёмасцю грамадзян сродкамі ахоўнай і ручной трывожнай сігналізацыі, звяртацца:

Калі Вы жадаеце пакінуць заяўку на абсталяванне жылога памяшкання сродкамі ахоўнай сігналізацыі, выберыце вобласць, дзе знаходзіцца Ваша жылое памяшканне:

г.Мінск

Брэсцкая область

Віцебская область

Гомельская область

Гродзенская область

Мінская область

Магілёўская область

Будаўнічыя работы:

Абсталяванне жылых дамоў, кватэр і іншых памяшканняў з асабістай маёмасцю грамадзян (далей – АМГ) сродкамі ахоўнай і ручной трывожнай сігналізацыі.

Паслугі па ахове і кантролі стану сродкаў сігналізацыі

Ахова жылых дамоў, кватэр і іншых памяшканняў з дапамогай тэхнічных сродкаў сігналізацыі, якія кантралююцца пультамі цэнтралізаванага назірання.

Ажыццяўленне з дапамогай пультаў цэнтралізаванага назірання кантролю стану тэхнічных сродкаў сігналізацыі жылых дамоў, кватэр і іншых памяшканняў, з наступнай перадачай уладальнікам жылых дамоў (памяшканняў) паведамленняў аб спрацоўванні сістэм сігналізацыі.

Кантроль стану сістэм ручной трывожнай сігналізацыі, устаноўленай у жылых дамах, кватэрах і іншых памяшканнях (экстраны выклік нарада міліцыі) з выездам групы затрымання ў выпадку паступлення сігналаў аб экстраным выкліку.

Тэхнічнае абслугоўванне сістэм сігналізацыі жылых дамоў, кватэр і іншых памяшканняў.

Прыкладны кошт аснашчэння ахоўнай сігналізацыі (з улікам кошту абсталявання) жылых дамоў, кватэр і іншых памяшканняў

Кватэры, размешчаныя на першых паверхах, абсталёўваюцца сродкамі ахоўнай сігналізацыі наступным чынам:
уваходныя дзверы – датчыкамі на адкрыццё, аконныя праёмы – датчыкамі на адкрыццё і разбіццё, аб’ём ўсіх пакояў і кухні – апавяшчальнікамі, якія рэагуюць на рух;
поўная блакіроўка аднапакаёвай кватэры ад 350 руб.
·         поўная блакіроўка двухпакаёвай кватэры ад 430 руб.
·         поўная блакіроўка трохпакаёвай кватэры ад 510 руб.
·         поўная блакіроўка чатырохпакаёвай кватэры ад 610 руб.

Другі, апошні паверхі: уваходныя дзверы – датчыкамі на адкрыццё, аб’ём ўсіх пакояў і кухні – апавяшчальнікамі, якія рэагуюць на рух; вокны пакояў, дзе ёсць свабодны доступ – на разбіццё і адкрыццё (карніз, труба і г.д.)
·         блакіроўка аднапакаёвай кватэры ад 310 руб.
·         блакіроўка двухпакаёвай кватэры ад 350 руб.
·         блакіроўка трохпакаёвай кватэры ад 430 руб.
·         блакіроўка чатырохпакаёвай кватэры ад 480 руб.

Кватэры, размешчаныя на прамежкавых паверхах: уваходныя дзверы – датчыкам на адкрыццё, апавяшчальнікамі, якія рэагуюць на рух, як правіла, абсталёўваецца памяшканне з найбольшай канцэнтрацыяй матэрыяльных каштоўнасцяў, пярэдні пакой, памяшканне, якое мае выхад на лоджыю, балкон, пажарную лесвіцу.
·         блакіроўка аднапакаёвай кватэры ад 250 руб.
·         поўная блакіроўка двухпакаёвай кватэры ад 290 руб.
·         блакіроўка трохпакаёвай кватэры ад 330 руб.
·         блакіроўка чатырохпакаёвай кватэры ад 370 руб.

Устаноўка кнопкі трывожнай сігналізацыі (КТС) (без устаноўкі ахоўнай сігналізацыі) ад 180 руб.

Блакіроўка адасобленых аднакватэрных жылых дамоў (катэджаў)
 

Тактыка прымянення тэхнічных сродкаў сігналізацыі пры блакаванні адасобленых аднакватэрных жылых дамоў падбіраецца ў кожным выпадку індывідуальна, зыходзячы з архітэктурных асаблівасцяў будынка.

Існуюць дадатковыя патрабаванні па тэхнічнай умацаванасці жылых дамоў (памяшканняў) фізічных асоб, якія знаходзяцца па-за межамі размяшчэння падраздзяленняў Дэпартамента аховы.

ПРЫКЛАД: кошт абсталявання тэхнічнымі сродкамі сігналізацыі адасобленага 2-х узроўневага жылога дома (6 пакояў, гараж, кухня) складзе ад 800 руб.

*пры абсталяванні нетэлефанізаваных жылых дамоў (памяшканняў), а таксама пры выкарыстанні валаконна-аптычных ліній сувязі патрабуецца ўстаноўка дадатковых прылад, у сувязі з чым кошт абсталявання павялічваецца на суму каля 250 руб.) у залежнасці ад набытай апаратуры.

Магчыма растэрміноўка аплаты кошту выкананых работ (кошту ўстаноўленага абсталявання і матэрыялаў, а таксама кошту работ па мантажы і наладцы) пры аснашчэнні памяшканняў з асабістай маёмасцю грамадзян сродкамі сігналізацыі мантажнымі групамі падраздзяленняў аховы для ўсіх катэгорый грамадзян тэрмінам да 6 месяцаў (180 каляндарных дзён) на падставе заявы ўладальніка памяшкання.

Пералік неабходных дакументаў для перадачы жылога дома, кватэры і іншых памяшканняў пад ахову

– Заява на абсталяванне жылых дамоў, кватэр і іншых памяшканняў тэхнічнымі сродкамі сігналізацыі (заявы падаюцца грамадзянамі ў падраздзяленні аховы або ўпраўленнi (аддзелы) унутраных спраў у раёнах, гарадах, гарадскіх раёнах па месцы iх жыхарства)

– Копіі дакументаў, якія пацвярджаюць права грамадзян на валоданне або карыстанне памяшканнем (пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на нерухомую маёмасць, тэхнічны пашпарт на жылое памяшканне, дагавор найму (паднайму) жылога памяшкання, дагавор куплі-продажу (дарэння) жылога памяшкання, завераны натарыяльна і зарэгістраваны ў тэрытарыяльнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці і правоў на яе, і іншыя дакументы).

Ахова жылых дамоў, кватэр і іншых памяшканняў з дапамогай тэхнічных сродкаў ажыццяўляецца падраздзяленнямі аховы на падставе дагавораў аб аказанні ахоўных паслуг грамадзянам.

Неабходныя ўмовы для абсталявання памяшкання тэхнічнымі сродкамі сігналізацыі:
  • Будаўнічая гатоўнасць памяшкання;
  • Наяўнасць дакументаў аб праве ўласнасці (валодання) на памяшканне;
  • Наяўнасць стабільнага напружання электрасілкавання 220 В.

Тарыфы за паслугі па ахове жылых дамоў (памяшканняў) фізічных асоб:
♦ Штомесячны кошт паслуг па ахове кватэр у шматкватэрных жылых дамах, а таксама кожнага ўзроўню (паверху) жылога дома (катэджа, узроўню кватэры), гаража складае 7 рублёў
♦ Штомесячны кошт кантролю стану трывожнай сігналізацыі пры адсутнасці ахоўнай сігналізацыі – 7 руб. , пры наяўнасці ахоўнай – 10,5 (7 + 3,5) руб.
♦ Кантроль стану тэхнічных сродкаў, устаноўленых у жылых дамах, кватэрах і іншых памяшканнях без рэагавання нарадаў падраздзяленняў аховы – 2 руб.
♦ Штомесячны кошт аховы жылых дамоў (памяшканняў) для ветэранаў, інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў гета і былых непаўналетніх вязняў іншых месцаў прымусовага ўтрымання складае 23 капейкi.

 

* ільготнымі тарыфамі могуць скарыстацца таксама грамадзянеўласнікі (наймальнікі) жылых дамоў (памяшканняў), з якімі прапісаны і пражываюць члены сям’і, якія маюць права на аплату са зніжкай.

Усе паслугі Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь: