Суправаджэнне тавараў і (або) транспартных сродкаў

двое_!_800х533У адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь спецыяльны аддзел міліцыі аказвае на дагаворнай аснове ахоўныя паслугі па суправаджэнні тавараў і (або) транспартных сродкаў, ахове грузаў, у тым ліку:

  1. суправаджэнні транспартных сродкаў, якія перавозяць тавары ў адпаведнасці з мытнай працэдурай мытнага транзіту (мытнае суправаджэнне тавараў і (або) транспартных сродкаў);
  2. абавязковым суправаджэнні асобнай катэгорыі тавараў (грузаў, маёмасці), якія перамяшчаюцца аўтамабільным транспартам (далей – абавязковае суправаджэнне):

2.1. алкагольнай, спіртазмяшчальнай і тытунёвай прадукцыі;

2.2. наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў;

2.3. зброі і боепрыпасаў;

2.4. каштоўных камянёў і каштоўных металаў;

2.5. небяспечных грузаў і выбуховых рэчываў.

Суправаджэнне тавараў і (або) транспартных сродкаў, ахова грузаў ажыццяўляецца нарадамі суправаджэння спецыяльнага аддзела міліцыі з выкарыстаннем службовага аўтатранспарту аператыўнага прызначэння, г.зн. які мае спецыяльную колераграфічную афарбоўку і светлавую, гукавую сігналізацыю, які, як правіла, рухаецца наперадзе транспартнай калоны.

Па маршруце руху супрацоўнікі нарада суправаджэння забяспечваюць ахову і абарону тавараў і (або) транспартных сродкаў ад здзяйснення крадзяжоў, супрацьпраўных замахаў, а таксама ажыццяўляюць іх вонкавы агляд на прадмет цэласнасці грузавых адсекаў, наяўнасці і цэласнасці пячатак, аднаразовых пламбіровачных матэрыялаў.

Раздел-Сопровождение.2Пры выкананні службовых задач па суправаджэнні тавараў і (або) транспартных сродкаў, ахове грузаў супрацоўнікі спецыяльнага аддзела міліцыі аховы маюць права на нашэнне, прымяненне і выкарыстанне зброі, прымяненне фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў, а таксама рэалізоўваць іншыя паўнамоцтвы, прадастаўленыя супрацоўнікам органаў унутраных спраў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Для заключэння дагавора заказчыку неабходна запоўніць і накіраваць у спеыяльны аддзел міліцыі не пазней за двое сутак да пачатку ажыццяўлення суправаджэння заяўку на суправаджэнне, у якой пазначыць: маркі, колькасць і рэгістрацыйныя знакі транспартных сродкаў; назвы тавараў; маршрут руху транспартных сродкаў; час і дату прыбыцця супрацоўнікаў падраздзялення аховы ў пункт адпраўлення; звесткі аб прадстаўніках заказчыка, якія перадаюць і якія прымаюць тавары і (або) транспартныя сродкі.

Раздел-Сопровождение.1Пры гэтым пунктамі адпраўлення і прызначэння могуць быць як месца знаходжання юрыдычных асоб і фізічных асоб, ІП, так і пункты мытнага афармлення, размешчаныя альбо на тэрыторыі рэспублікі, альбо на яе межах.

Пасля накіравання заяўкі заказчык пералічвае на разліковы рахунак падраздзялення аховы грашовыя сродкі за аказваемыя паслугі ў памеры 100% перадаплаты. Тарыфы на паслугі па суправаджэнні тавараў і (або) транспартных сродкаў устаноўлены пастановай Савета Міністраў РБ ад 4 ліпеня 2006 г. № 829 “Аб устанаўленні тарыфаў на паслугі па суправаджэнні (мытным суправаджэнні, абавязковым суправаджэнні) тавараў і (або) транспартных сродкаў, што перамяшчаюцца па тэрыторыі рэспублікі аўтамабільным і чыгуначным транспартам” і складаюць 0,5 даляра ЗША па курсе Нацыянальнага банка РБ за 1 кіламетр прабегу з аднаго транспартнага сродку, для якога арганізуецца суправаджэнне.

Узоры дакументаў:

Заяўка на мытнае суправаджэнне тавараў

Заяўка на абавязковае суправаджэнне тавараў

Узор запаўнення заяўкі

Неабходны пералік дакументаў для афармлення дагавора на суправаджэнне грузу

Форма тыпавога дагавора (па ахове грузаў, што перамяшчаюцца транспартнымі сродкамі)

Кантакты:

тэл. +375 17 228-13-56

маб. +375 33 333-58-29

факс: +375 17 219-75-66

Для сувязі ў выхадныя і святочныя дні

тэл. дзяж. часткі: +375 33 333-58-20

e-mail: konvoj@tut.by

Адрас: г. Мінск, вул. Магілёўская, 26