Аб спецыяльным аддзеле міліцыі

Раздел.Перевозка и охрана имущества.1Спецыяльны аддзел міліцыі – гэта структурнае падраздзяленне дэпартамента. Быў створаны на базе асобнай спецыяльнай роты міліцыі Дэпартамента аховы ў студзені 2013 года для выканання асаблівых і спецыфічных задач у галіне ахоўнай дзейнасці, у тым ліку ажыццяўлення аператыўнага кіравання і каардынацыі дзейнасці нарадаў суправаджэння тэрытарыяльных падраздзяленняў Дэпартамента аховы.

У цяперашні час спецыяльны аддзел міліцыі – адно з самых мабільных падраздзяленняў у структуры аховы, здольнае на высокім узроўні забяспечваць выкананне пастаўленых перад ім задач, абсталяванае неабходнымі спецыяльнымі сродкамі, узбраеннем і найноўшым аўтатранспартам.

Асноўныя задачы Падраздзялення

  • суправаджэнне (абавязковае суправаджэнне, мытнае суправаджэнне) тавараў і (або) транспартных сродкаў, якія перамяшчаюцца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аўтамабільным транспартам;
  • перавозка і (або) ахова маёмасці (грузаў, тавараў), у тым ліку такіх, што перамяшчаюцца транспартнымі сродкамі;
  • ажыццяўленне аховы грамадскага парадку.

Функцыі Падраздзялення

  • аказвае (выконвае) на дагаворнай аснове ахоўныя паслугі па:
  • ахове фізічных асоб;
  • ахове аб’ектаў (маёмасці) юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку грузаў, якія перамяшчаюцца транспартам;
  • перавозцы і ахове транспартаванай маёмасці;
  • суправаджэнні тавараў і (або) транспартных сродкаў;
  • прыёме сігналаў трывогі сістэм трывожнай сігналізацыі, устаноўленых на рухомых аб’ектах юрыдычных альбо фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і рэагаванне на гэтыя сігналы;

  • аказвае паслугі па суправаджэнні (мытным, абавязковым суправаджэнні) тавараў і (або) транспартных сродкаў, што перамяшчаюцца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аўтамабільным транспартам;
  • ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва і метадалагічнае забеспячэнне службовай дзейнасці падраздзяленняў аховы, якія аказваюць паслугі па суправаджэнні тавараў і (або) транспартных сродкаў;
  • удзельнічае сумесна з зацікаўленымі службамі Дэпартамента ў распрацоўцы нарматыўных прававых актаў, інструкцый, указанняў і метадычных рэкамендацый па суправаджэнні тавараў і (або) транспартных сродкаў;
  • распрацоўвае ў межах сваёй кампетэнцыі інфармацыйныя матэрыялы па пытаннях арганізацыі службовай дзейнасці;
  • ажыццяўляе ў кругласутачным рэжыме каардынацыю, аператыўнае кіраванне і кантроль за нарадамі суправаджэння Дэпартамента, у тым ліку з выкарыстаннем навігацыйна-маніторынгавай сістэмы, збор, рэгістрацыю, аналіз і абагульненне інфармацыі аб заключаных дагаворах;
  • разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей – звароты);
  • ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Кантактныя даныя:

г. Мінск, вул. Магілёўская, 26
тел.: +375-(17) 228-13-56
тел.: +375-(33) 333-58-29
тэл.: +375-(33) 333-58-20
факс: +375-(17) 219-75-66