Аказанне спецыяльным аддзелам міліцыі паслуг па забеспячэнні аховы фізічных асоб, г.зн. асабістай аховы заказчыка ахоўных паслуг або названых ім асоб, ажыццяўляецца ў мэтах бяспекі, папярэджання і непасрэднай абароны фізічных асоб ад супрацьпраўных замахаў, якія ўяўляюць сабой пагрозу жыццю або прычынення шкоды здароўю, і забяспечваецца шляхам непасрэднага прымянення тактычных прыёмаў, сродкаў і метадаў аховы. У якасці заказчыкаў ахоўных паслуг могуць выступаць як юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, так і фізічныя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, альбо дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць меры бяспекі ў дачыненні да асоб, для якіх арганізуецца ахова.
Пры забеспячэнні аховы фізічных асоб супрацоўнікі ўзбройваюцца агнястрэльнай зброяй, забяспечваюцца сродкамі сувязі, індывідуальнай абароны і аўтатранспартам. Колькасны склад і форма адзення супрацоўнікаў вызначаюцца па ўзгадненні з заказчыкам ахоўных паслуг у залежнасці ад канкрэтных умоў аператыўнай абстаноўкі і спецыфікі пастаўленых задач, пажаданняў заказчыка ахоўных паслуг.
Варта адзначыць, што наяўнасць фізічнай аховы не дазваляе заказчыку ахоўных паслуг парушаць закон і адчуваць сябе беспакарана. Супрацоўнікі міліцыі, у сваю чаргу, абавязаны папярэджваць заказчыка аб неправамернасці яго дзеянняў, а ў выпадку здзяйснення такіх – прыняць меры па іх спыненні і дастаўленні асобы ў бліжэйшы орган унутраных спраў.
Для заключэння дамовы на ахову фізічных асоб заказчыку ахоўных паслуг неабходна звярнуцца ў спецыяльны аддзел міліцыі, дзе аформіць дагавор па ўстаноўленай форме, абмеркаваць канкрэтныя ўмовы забеспячэння аховы, пасля чаго, да пачатку выканання дагаварных абавязальніцтваў, ажыццявіць перадаплату ахоўных паслуг.
Кошт дагавора на забеспячэнне аховы фізічных асоб вызначаецца на падставе тарыфаў на ахоўныя паслугі Дэпартамента аховы, якія фарміруюцца ім у адпаведнасці з актамі заканадаўства. У адпаведнасці з пастановай МУС і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 4.01.2008г. № 1/3 “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку фарміравання, узгаднення і зацвярджэння тарыфаў на паслугі падраздзяленняў Дэпартамента аховы” плата за паслугі па ахове фізічных асоб вызначаецца зыходзячы з тарыфаў за 1 гадзіну міліцэйскай аховы, колькасці задзейнічаных супрацоўнікаў, часу, звязанага з аказаннем дадзеных паслуг, узгодненага з заказчыкам, а таксама транспартных выдаткаў. Так, па стане на 01 мая 2016 г. тарыф па горадзе Мінску за 1 гадзіну аховы супрацоўнікам міліцыі складае каля 9 – 10 беларускіх рублёў у залежнасці ад пасады супрацоўніка.
Узоры дакументаў:
Форма тыпавога дагавора (ахова фізічных асоб)
- Гісторыя
- Аб спецыяльным аддзеле міліцыі
- Графік прыёму грамадзян
- Кіраўніцтва
- Суправаджэнне грузаў
- Суправаджэнне тавараў і (або) транспартных сродкаў
- Забеспячэнне аховы фізічных асоб (асабістая ахова)
- Прыём сігналаў трывогі сістэм трывожнай сігналізацыі з рухомых аб’ектаў і рэагаванне на гэтыя сігналы.
- Перавозка і ахова транспартаванай маёмасці
- Вакансіі
- Нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць дзейнасць Дэпартамента аховы па суправаджэнні тавараў і (або) транспартных сродкаў