Аб упраўленні

Рисунок1

Свае функцыі, задачы і дзейнасць упраўленне ажыццяўляе ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года і Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах ад 24 красавіка 1963 года.

На сённяшні дзень пад аховай упраўлення знаходзіцца 74 аб’екты, з іх:

35 амбасад

 флаги

13 консульстваў

флаги конс

1 прадстаўніцтва міжнароднай арганізацыі

img_iby81wcri2g54

6 рэзідэнцый Кіраўнікоў прадстаўніцтваў

представительства

19 асаблiва важных дзяржаўных аб’ектаў

лейбы

ЗАДАЧЫ ЎПРАЎЛЕННЯ

  1. Забеспячэнне абароны будынкаў, пабудоў, збудаванняў, памяшканняў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і рэзідэнцый кіраўнікоў прадстаўніцтваў замежных дзяржаў (далей – аб’екты) ад любога тыпу ўварвання ці нанясення шкоды, прадухіленне пранікнення на аб’екты асоб, якія выношваюць тэрарыстычныя, правакацыйныя і іншыя недружалюбныя намеры, прыняцце належных мер для папярэджання любых замахаў на асобу, свабоду ці годнасцьдыпламатычных і консульскіх агентаў.IMG_2635
  2. Ажыццяўленне ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі Дэпартамента аховы і тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аховы грамадскага парадку на тэрыторыі, прылеглай да аб’ектаў, выяўленне і затрыманне асоб, якія выношваюць намер нанесці ім якую-небудзь шкоду.
  3. Прыняцце сумесна з тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь неадкладных мер па забеспячэнні бяспекі аб’ектаў і iх персаналу ў выпадках узнікнення масавых беспарадкаў у раёнах іх размяшчэння, а таксама пагрозы іх захопу, стыхійных бедстваў, пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў.IMG_5655
  4. Абагульненне і распаўсюджванне айчыннага і замежнага вопыту ахоўнай дзейнасці, прымянення сродкаў і сістэм аховы, ажыццяўленне ва ўстаноўленым парадку ўзаемадзеяння з адпаведнымі арганізацыямі іншых дзяржаў.IMG_3203

ФУНКЦЫІ ЎПРАЎЛЕННЯ

  1. Арганізуе абарону аб’ектаў міліцэйскімі падраздзяленнямі, забяспечвае грамадскі парадак на прылеглай да іх тэрыторыі, папярэджвае і раскрывае злачынствы ў зонах сваіх пастоў і маршрутаў патрулявання.IMG_3566
  2. Удзельнічае сумесна з зацікаўленымі службамі МУС, МЗС, Дэпартамента аховы, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў аб ахове аб’ектаў.
  3. Падтрымлівае пастаянную гатоўнасць да абароны аб’ектаў, адпрацоўвае сумесныя дзеянні са службамі органаў унутраных спраў па яе забеспячэнні, праводзіць у гэтых мэтах аператыўна-тактычныя вучэнні;IMG_3560
  4. Ажыццяўляе на дагаворнай аснове наступныя віды асноўнай дзейнасці:

ахова аб’ектаў, якія не ўвайшлі ў пералік аб’ектаў, якія падлягаюць абавязковай ахове падраздзяленнямі Дэпартамента аховы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

ахова фізічных асоб;

ахова грамадскага парадку пры ажыццяўленні мерапрыемстваў, якія арганізуюцца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі альбо консульскімі ўстановамі замежных дзяржаў.IMG_3588

  1. Арганізуе нарады, семінары, канферэнцыі, вучэбныя зборы па актуальных пытаннях аховы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў.
  2. Узаемадзейнічае са сродкамі масавай інфармацыі.