Пытанне-Адказ

На якой падставе працуюць фірмы па ўстаноўцы відэакамер за ўласныя сродкі грамадзян, ці павінны ў іх быць неабходныя ліцэнзіі і дазволы? Прашу таксама даць тлумачэнне: ці могуць грамадзяне, якія не аплачвалі ўстаноўку абсталявання, у далейшым, пры неабходнасці, карыстацца дадзенымі відэазапісаў і пры якіх умовах, а таксама, як павінна вырашацца пытанне з суседзямі, якія лічаць, што ўстаноўка камер – гэта не меры бяспекі, а збор інфармацыі і ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё.

Адказ:

У Дзяржаўным стандарце Рэспублікі Беларусь СТБ 1250-2000 “Ахова аб’ектаў і фізічных асоб. Тэрміны і азначэнні” (далей СТБ 1250-2000), зацверджаным пастановай Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2000 № 32 дадзена вызначэнне тэрміна аховы аб’ектаў (маёмасці), як сукупнасці прававых, арганізацыйных, ахоўных, рэжымных і тэхнічных захадаў, якія ажыццяўляюцца ўпаўнаважанымі на тое органамі і асобамі ў адпаведнасці з заканадаўствам, якія забяспечваюць абарону аб’ектаў (маёмасці) ад несанкцыянаванага доступу і супрацьпраўных замахаў.

Тэхнічныя меры аховы – сістэма захадаў па абсталяванні аб’екта аховы сродкамі і сістэмамі аховы і інжынерна-тэхнічнымі сродкамі абароны (СТБ 1250-2000).

Артыкулам 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2006 года № 175-З “Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” (далей Закон) і СТБ 1250-2000 прадугледжана, што пад сістэмамі аховы разумеецца сукупнасць сумесна дзеючых сродкаў аховы, устаноўленых на аб’ектах, якія знаходзяцца пад аховай, і аб’яднаных сістэмай інжынерных сетак і камунікацый (сістэмы трывожнай сігналізацыі, перадачы паведамленняў, кантролю і кіравання доступам, тэлевізійныя сістэмы відэаназірання і іншыя сістэмы). Умовы ажыццяўлення праектавання, мантажу, наладкі і тэхнічнага абслугоўвання сродкаў і сістэм аховы вызначаны артыкулам 11 Закона.

У СТБ 1250-2000 да тэхнічных сістэм аховы аднесены, у прыватнасці:

– Тэлевізійныя сістэмы відэаназірання, кожная з якіх з’яўляецца комплексам аб’яднаных лініямі сувязі тэхнічных сродкаў, прызначаных для відэаназірання за станам аб’екта, які знаходзіцца пад аховай, (яго часткі), а таксама відэазапісу або падачы сігналу трывогі пры змене сітуацыі на ім.

Згодна з дакументам 28/3.005-2001 “Тэхнічныя сродкі і сістэмы аховы. Тэлевізійныя сістэмы відэаназірання (Сістэмы ахоўнага тэлебачання). Правілы вытворчасці і прыёмкі работ”, зацверджаным Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь 4 снежня 2001 года, да работ па мантажы і наладцы тэлевізійных сістэм відэаназірання (за выключэннем сродкаў, якія ўжываюцца фізічнымі асобамі ў асабістых мэтах) дапускаюцца арганізацыі і прадпрыемствы, якія маюць спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) устаноўленага ўзору, якія даюць права на ажыццяўленне дадзенага віду дзейнасці (мантаж, наладка і тэхнічнае абслугоўванне сродкаў і сістэм аховы).

Адносна выкарыстання запісаў, атрыманых пры дапамозе сістэм відэаназірання, Дэпартамент аховы паведамляе, што карыстальнікамі такой сістэмы відэаназірання з’яўляюцца органы ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, пагранічнай службы, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, мытныя органы, Служба бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У выпадках здзяйснення ў дачыненні да грамадзян (жыхароў шматкватэрных дамоў) супрацьпраўных дзеянняў вышэйназваныя карыстальнікі выкарыстоўваюць сродкі сістэмы відэаназірання на бясплатнай аснове, з мэтай ажыццяўлення мерапрыемстваў па пошуку і затрыманні асоб, якія здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні. Юрыдычныя асобы, ва ўласнасці, аператыўным кіраванні або гаспадарчым веданні якіх знаходзяцца аб’екты, абсталяваныя сродкамі сістэмы відэаназірання, маюць права выкарыстоўваць сродкі сістэмы відэаназірання для ўласных патрэб з захаваннем правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб. Пры гэтым прымаюцца захады па абароне гэтай інфармацыі ад незаконнага распаўсюджвання. Асобы, вінаватыя ў незаконным распаўсюдзе інфармацыі, зафіксаванай сістэмай відэаназірання, альбо ў незабеспячэнні захаванасці гэтай інфармацыі, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Па пытанні ўмяшання ў прыватнае жыццё грамадзяніна, якое ажыццяўляецца пры дапамозе сістэм відэаназірання, Дэпартамент аховы паведамляе, што пры выяўленні такіх фактаў асоба, вінаватая ў незаконным збіранні альбо распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці грамадзяніна, прыцягваецца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.


”Ці


[accordion-item title=”Для ўстаноўкі ахоўнага абсталявання патрабуецца істотная сума. Ці прадугледжана аплата ў растэрміноўку?

Адказ:

Растэрміноўка плацяжоў за апаратуру АПС і работы па яе ўсталёўцы прадастаўляецца грамадзянам да 6 месяцаў. Для льготнай катэгорыі грамадзян (удзельнікі ВАВ, інваліды працы, інваліды з дзяцінства і іншыя катэгорыі інвалідаў, пенсіянеры па ўзросце (мужчыны – ва ўзросце 60 гадоў, жанчыны – ва ўзросце 55 гадоў), якія пражываюць асобна ад працаздольных членаў сям’і) да 12 месяцаў па ўзгадненні з абласным упраўленнем Дэпартамента аховы.


Хачу працаваць у Дэпартаменце аховы. Куды мне можна звярнуцца, якія дакументы і даведкі сабраць для працаўладкавання?

Адказ:

Прыём на службу і працу ў органы ўнутраных спраў ажыццяўляецца тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.Вам неабходна звярнуцца ў падраздзяленне Дэпартамента аховы па месцы Вашага жыхарства або ў адно з падраздзяленняў Дэпартамента аховы г. Мінска.


Ці дазволена выкарыстанне ЗВЧ датчыкаў руху ў жылым шматкватэрным доме?

Адказ:

Радыёхвалевые ахоўныя апавяшчальнікі, ці на слэнгу “ЗВЧ датчыкі”, выкарыстоўваюцца ў сістэмах ахоўнай сігналізацыі. Патрабаванні да іх у Рэспубліцы Беларусь рэгламентаваны ДАСТ 26342-84 “Сродкі ахоўнай, пажарнай і ахоўна-пажарнай сігналізацыі. Тыпы, асноўныя параметры і памеры” і аналагічныя патрабаванням міжнароднага стандарту МЭК 839-2-5 “Сістэмы трывожнай сігналізацыі. Частка 2. Патрабаванні да сістэм ахоўнай сігналізацыі. Раздзел 5 Радыёхвалевые. Доплераўскія апавяшчальнікі для закрытых памяшканняў”. Яны небяспечныя для чалавека настолькі, наколькі небяспечныя печы ЗВЧ, сотавыя тэлефоны. Радыёхвалевые апавяшчальнікі шырока выкарыстоўваюцца ў Расіі. У Рэспубліцы Беларусь для абароны закрытых памяшканняў яны не выкарыстоўваюцца, замест іх выкарыстоўваюцца больш танныя пасіўныя оптыка-электронныя інфрачырвоныя апавяшчальнікі як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці. У асобных выпадках для блакавання аб’ектаў, дзе патрабуецца павышаная надзейнасць працы апавяшчальніка, у рэспубліцы выкарыстоўваюцца камбінаваныя апавяшчальнікі ізраільскай або амерыканскай вытворчасці, у якіх у якасці дадатковага канала пацвярджэння спрацоўвання канала на аснове пасіўнага оптыка-электроннага апавяшчальніка, выкарыстоўваецца канал на аснове радыёхвалевага датчыка. Гэты датчык уключаецца пры выяўленні пранікнення інфрачырвоным датчыкам для пацвярджэння факта пранікнення (руху чалавека). У сувязі з тым, што працоўныя частоты радыёхвалевых датчыкаў камбінаваных апавяшчальнікаў досыць вялікія (10,5 ÷ 24 Ггц), радыус іх дзеяння абмяжоўваецца сценамі памяшкання, у якім яны ўстаноўлены. Калі б радыус дзеяння радыёхвалевых апавяшчальнікаў распаўсюджваўся за межы памяшкання пад аховай, то не было б сэнсу ў іх выкарыстанні, паколькі б яны рэагавалі на рух не толькі памяшканні пад аховай, але і па-за яго межамі.


Прадпрыемства мае прадстаўніцтвы ў розных гарадах Беларусі, чаму за адзін і той жа аб'ём работ у розных гарадах аплаце адрозніваецца ў 2 разы?

Адказ:

Парадак вызначэння кошту паслуг падраздзяленнямі Дэпартамента аховы рэгламентаваны пастановай МУС і Міністэрства эканомікі № 1/3 ад 4 студзеня 2008 года “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку фарміравання, узгаднення і зацвярджэння тарыфаў на паслугі падраздзяленняў Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”. Для вызначэння кошту паслуг па ахове час аховы памнажаецца на тарыф. Падраздзяленнямі аховы выкарыстоўваюцца тры тарыфы: 1-ы – для падраздзяленняў г. Мінска; 2-і – для падраздзяленняў, размешчаных у абласных цэнтрах і гарадах Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, 3-і – для падраздзяленняў, размешчаных у астатніх населеных пунктах.

З тарыфамі на паслугі падраздзяленняў Дэпартамента аховы, якія не адрозніваюцца ў два разы, Вы можаце азнаёміцца на сайце Дэпартамента аховы.

Мантаж сродкаў сігналізацыі падраздзяленнямі Дэпартамента аховы ажыццяўляецца згодна з рэсурсна-каштарыснымі нормамі Мінбудархітэктуры, аднолькавымі для ўсіх мантажных арганізацый.


Дзе можна знайсці спіс неабходных матэрыялаў, інструментаў для атрымання ліцэнзіі на мантаж сістэм ахоўнай сігналізацыі?

Адказ:

Прыкладны пералік кантрольна-вымяральнай апаратуры, сродкаў абароны, матэрыялаў і інструментаў, неабходных для выканання работ па мантажы, наладцы і тэхнічным абслугоўванні сродкаў і сістэм аховы, Вам падкажуць у тэрытарыяльным падраздзяленні Дэпартамента аховы МУС Республікі Беларусь па месцы знаходжання Вашага прадпрыемства.


Набыў кватэру з сігналізацыяй. У Дэпартаменце аховы нічога не пераафармляў на сваё імя. Сігналізацыяй не карыстаюся (не стаўлю на чып). Ці будзе брацца з мяне якая-небудзь плата? Калі так, то колькі і дзе аплаціць?

Адказ:

Ранейшы ўладальнік кватэры перад продажам кватэры павінен быў скасаваць дамову на ахову, што прадугледжана ва ўмовах дагавора. Налічэнні за паслугі аховы ажыццяўляюцца незалежна ад таго, карыстаецеся вы сігналізацыяй ці не, да скасавання дагавора на ахову.

У самы кароткі тэрмін, калi ёсць магчымасць, разам з ранейшым уладальнікам або без яго, звярніцеся ў тэрытарыяльнае падраздзяленне Дэпартамента аховы, для пераафармлення дагавора на ахову на ваша імя або скасавання. Пры сабе неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на кватэру.

У выпадку непагашэння запазычанасці па дагаворы на ахову ранейшым уладальнікам, запазычанасць будзе спагнана ў судовым парадку.

Вы можаце патэлефанаваць у дзяжурную частку Дэпартамента аховы па тэлефонах у г. Мінску 228-13-51, 218-78-33 назваць адрас, па якім пражываеце, і Вам падкажуць тэлефоны і адрас тэрытарыяльнага падраздзялення аховы.


Які парадак адбору і прыёму кандыдатаў на службу ў органы ўнутраных спраў?

Адказ:

На службу ў органы ўнутраных спраў прымаюцца на добраахвотнай аснове паўналетнія грамадзяне, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўні асноўнай адукацыi выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.

На пасады радавога, малодшага, сярэдняга і старэйшага кіруючага саставу прымаюцца грамадзяне, як правіла, не старэйшыя за 25 гадоў. На названыя пасады могуць быць прыняты грамадзяне старэйшыя за 25 гадоў, калі да моманту дасягнення максімальнага ўзросту знаходжання на службе (48 гадоў) яны будуць мець права на пенсію за выслугу гадоў.

Супрацоўнікамі кадравай службы пры звароце грамадзяніна высвятляюцца наступныя пытанні згодна з патрабаваннямі, якія павінны выконвацца для афармлення на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь:

узрост, грамадзянства;

наяўнасць адукацыі, спецыяльнасць па адукацыi;

ступень прыдатнасці па выніках камісіі ў раённым ваенным камісарыяце;

ці праходзіў раней службу ў органах унутраных спраў;

наяўнасць судзімасці ў яго і яго блізкіх сваякоў.

Кандыдату выдаюцца бланкі для запаўнення:

анкета;

аўтабіяграфія;

дэкларацыі;

пералік неабходных дакументаў для падачы ў орган камплектацыі;

пералік неабходных дакументаў для праходжання ваенна-ўрачэбнай камісіі;

накіраванне для праходжання ваенна-ўрачэбнай камісіі;

індывідуальная ведамасць фізічнай падрыхтаванасці для здачы залікаў.

Пасля запаўнення кандыдатам анкеты, аўтабіяграфіі і падачы ў орган камплектацыі праводзіцца:

праверка дакладнасці запаўнення анкеты і аўтабіяграфіі;

афармленне запытаў для правядзення спецыяльнай праверкі.

Накіроўваюцца запыты:

для атрымання звестак аб ступені прыдатнасці кандыдата да службы ва Ўзброеных Сілах у РВК, дзе кандыдат знаходзіцца на воiнскiм улiку;

для атрымання характарыстык на кандыдата (у навучальныя ўстановы, вайсковыя часткі, прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы, дзе раней кандыдат навучаўся, праходзіў службу і працаваў).

Кандыдат падае рэкамендацыі-паручыцельствы супрацоўнікаў альбо пенсіянераў ОУС аб мэтазгоднасці прыёму яго на службу.

У выпадку паспяховага праходжання папярэдняй стажыроўкі, пытанне аб прыёме на службу ў ОУС разглядаецца на атэстацыйных камісіях органа камплектацыі, якія хадайнічаюць аб прыёме кандыдата на службу ў ОУС альбо аб накіраванні яго на першапачатковую падрыхтоўку.


Хачу служыць у адным з падраздзяленняў Дэпартамента аховы, у адносінах да мяне дзейнічае адміністрацыйнае спагнанне (5 і больш разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці) – ці возьмуць мяне на службу?

Адказ:

У адпаведнасці з патрабаваннямі пункта 5.2. загаду МУС Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2016 года № 6 “Аб некаторых пытаннях праходжання першапачатковай падрыхтоўкі”

выключаны выпадкі накіравання ва ўстановы адукацыі (а таксама прыёму на службу ў органы ўнутраных спраў) кандыдатаў на службу, у дачыненні да якіх падчас правядзеньня спецыяльнай праверкі ўстаноўлена наяўнасць фактаў:

прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, прадугледжаныя артыкуламі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях:

9.1-9.3. (Наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання і іншыя гвалтоўныя дзеянні; Паклёп; Абраза);

10.5. (Дробны крадзеж);

10.7. (Прычыненне маёмаснай шкоды);

10.9. (Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці);

11.2. (Парушэнне ўстаноленага парадку ажыццяўлення валютных аперацый);

11.4. (Парушэнне парадку дзейнасці з рэдказямельных металамі, каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі);

11.33. (Падробка праязных дакументаў);

12.7. (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць);

12.16. (Падман спажыўцоў);

12.17. (Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву);

12.27. (Незаконныя перамяшчэнне, захоўванне тытунёвых вырабаў і алкагольных напояў, вытворчасць, перапрацоўка, захоўванне, перамяшчэнне нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі, этылавага спірту, тытунёвай сыравіны, рэалізацыя гэтай прадукцыі, спірту, сыравіны і алкагольных напояў);

12.30. (Незаконны абарот нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь);

12.43. (Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу);

12.49. (Парушэнне парадку абароту насення маку);

14.13. (Змяненне, выдаленне, знішчэнне, замена, пашкоджанне або страта сродкаў ідэнтыфікацыі);

15.35.–15.37. (Парушэнне правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, здабычы іншых водных жывёл; Незаконныя выраб, набыццё, захоўванне або збыт прылад здабычы рыбы і іншых водных жывёл Парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання);

15.45. (Жорсткае абыходжанне з жывёламі);

16.1. (Пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін ці грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы);

16.2. (Утойванне крыніцы заражэння венерычным захворваннем або ўхіленне ад абследавання);

17.1.–17.8. (Дробнае хуліганства; Стральба з агнястрэльнай зброі ў населеным пункце або ў месцы, не прызначаным для стральбы; Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, іх аналагаў у грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап’янення; Уцягванне непаўналетняга у антыграмадскія паводзіны; Займанне прастытуцыяй; Распаўсюд твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці);

17.10. (Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі);

17.11. (Выраб, распаўсюджванне і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў);

17.13. (Невыкананне абавязкаў па суправаджэнні ці забеспячэнні суправаджэння непаўналетняга ў начны час па-за жытлом);

17.14. (Незаконныя выраб і (або) распаўсюджванне методык ці іншых матэрыялаў пра спосабы вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў);

18.16. (Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду));

19.7. (Парушэнне парадку ўскрыцця вайсковых пахаванняў альбо правядзення пошукавых работ);

22.6. (Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі);

23.3.–23.5. (Умяшанне ў вырашэнне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні; Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў; Абраза службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў);

23.14. (Незаконнае пранікненне на аб’екты, якія знаходзяцца пад аховай);

23.34. (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў);

23.44. (Незаконныя дзеянні ў адносінах да дзяржаўных узнагарод);

23.45. (Незаконныя выраб, рэалізацыя і нашэнне формы адзення і знакаў адрознення);

23.48. (Парушэнне правілаў абыходжання з агнястрэльнай зброяй, выбуханебяспечнымі, лёгкаўзгаральнымі, едкімі рэчывамі або піратэхнічнымі вырабамі);

23.51. (Устаноўка на грамадзянскай або службовай зброі прыстасаванняў для бясшумнай стральбы або прыцэла (прыцэльнага комплексу) начнога бачання);

23.52. (Парушэнне правілаў абароту спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для сакрэтнага атрымання інфармацыі);

23.62. (Парушэнне правілаў уліку, захоўвання, транспартавання або выкарыстання выбуховых матэрыялаў);

23.71. (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі);

24.1. (Непавага да суду);

24.4. (Наўмысна непраўдзiвыя тлумачэнні або заявы);

24.6. (Ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны альбо крымінальны працэс, альбо да судовага выканаўцы);

25.1. (Няяўка ў ваенны камісарыят (адасобленае падраздзяленне ваеннага камісарыята) або на мерапрыемствы па прызыве).

у адносінах да якіх дзейнічае два і больш адміністрацыйных спагнанняў, а таксама якія сістэматычна (5 і больш разоў) прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці;

скасаванне працоўнага дагавора (кантракта) па ініцыятыве наймальніка ў выпадку здзяйснення кандыдатам павінных дзеянняў, якiя з’яўляюцца падставай для страты даверу да яго з боку наймальніка, а таксама на падставах, якія прызнаюцца дыскрэдытуючымі абставінамі звальнення ў адпаведнасці з заканадаўствам;

здзяйсненне дзеянняў, у якіх ёсць прыкметы злачынства, і вызваленне ад крымінальнай адказнасці па нерэабілітуючых падставах.