Унясенне змяненняў і дапаўненняў

Ліцэнзіят павінен на працягу месяца звярнуцца ў адпаведны ліцэнзуючы орган для ўнясення ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў у выпадку:

змянення назвы, месцазнаходжання ліцэнзіята-юрыдычнай асобы, замежнай арганізацыі;

уступлення ў сілу рашэння ліцэнзуючага органа або ўступлення ў законную сілу рашэння суда аб спыненні дзеяння ліцэнзіі па адным або некалькіх адасобленых падраздзяленнях у адносінах да адной або некалькіх работ і (або) паслуг, што складаюць адпаведны ліцэнзаваны від дзейнасці, пры ўмове захавання дзеяння ліцэнзіі ў няспыненай частцы;

змены заканадаўства, якая абумоўлівае неабходнасць унясення змяненняў і (або) дапаўненняў у ліцэнзію, калі іншы тэрмін не прадугледжаны адпаведным нарматыўным прававым актам;

змянення іншых звестак, прыведзеных у ліцэнзіі.

Месячны тэрмін для падачы заявы аб унясенні ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў адлічваецца з дня:

накіравання ў рэгіструючы орган паведамлення аб змене месцазнаходжання ліцэнзіята – юрыдычнай асобы;

дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ва ўстаноўчыя дакументы ліцэнзіята – юрыдычнай асобы, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ліцэнзіята – індывідуальнага прадпрымальніка;

уступлення ў сілу нарматыўнага прававога акта, які абумоўлівае неабходнасць унясення змяненняў і (або) дапаўненняў у ліцэнзію;

уступлення ў сілу рашэння ліцэнзуючага органа або ўступлення ў законную сілу рашэння суда аб спыненні дзеяння ліцэнзіі па адным або некалькіх адасобленых падраздзяленнях у адносінах да адной або некалькіх работ і (або) паслуг, што складаюць адпаведны ліцэнзаваны від дзейнасці, пры ўмове захавання дзеяння ліцэнзіі ў няспыненай частцы;

змянення іншых звестак, прыведзеных у ліцэнзіі.

Для ўнясення ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў ліцэнзіят альбо яго ўпаўнаважаны прадстаўнік падае ў адпаведны ліцэнзуючы орган:

заяву з далучэннем дакументаў (іх копій), якія пацвярджаюць неабходнасць унясення ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў;

дакумент аб аплаце дзяржаўнай пошліны за ўнясенне ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў, за выключэннем выпадкаў унясення такіх змяненняў і (або) дапаўненняў у сувязі са зменай заканадаўства;

іншыя дакументы, прадугледжаныя Палажэннем аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450, для ліцэнзаванага віду дзейнасці або вызначаныя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь (пры унясенні ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў у частцы уключэння ў яе звестак аб адасобленых падраздзяленнях, пашырэння пераліку работ і (або) паслуг, якія складаюць ліцэнзаваны від дзейнасці).