Аб камандзе

АБ КАМАНДЗЕ “АХОВА-ДЫНАМА”

imfull

2006 год – год утварэння каманды “Ахова-Дынама”. Сем гадоў каманда паспяхова гуляла ў футзале ў чэмпіянаце рэспублікі. У сезоне 2007–2008 стала чэмпіёнам краіны, а ў 2009-м – пераможцам розыгрышу кубка.

У 2013 годзе каманда “Ахова-Дынама” дэбютавала ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе і ўвайшла ў дзясятку наймацнейшых каманд.

Палова гульцоў каманды – дэбютанты элітнага дывізіёна. І кожны ўносіць у гульню свае ўменні, навыкі і жаданне перамагчы. Прыкладам для пераймання ім служыць, так званы, касцяк каманды – самыя дасведчаныя футбалісты. Гэта Дзмітрый Троцкі, Уладзімір Капітон, Аляксандр Радзькоў, Уладзімір Сазонаў.

У склад каманды ўваходзяць не толькі мінчане, але і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў краіны. Нягледзячы на адлегласці, якія часам раз’ядноўваюць гульцоў, “Ахова-Дынама” – гэта прафесійны, добра сыграны калектыў сяброў і аднадумцаў.

Мы жадаем нашай камандзе грандыёзных поспехаў! А падтрымкай, азартам і ўвагай мы, іх калегі, ды і проста заўзятары, забяспечым іх спаўна.