Гісторыя

Атрымаўшы незалежнасць, маладая рэспубліка апынулася на скрыжаванні транспартных шляхоў паміж суседзямі. Транзітам хлынулі матэрыяльныя каштоўнасці праз тэрыторыю дзяржавы ў сумежныя краіны. Не заўсёды асобы, якія перавозілі матэрыяльныя каштоўнасці, ставілі сваёй мэтай дастаўку грузу ў канчатковы пункт прызначэння за межамі тэрыторыі Беларусі. Сталі пачашчацца факты не прыходу транспарту на мытню, калі груз разгружаўся на беларускай тэрыторыі без аплаты падаткаў і мытных пошлін, наносячы эканамічную шкоду інтарэсам дзяржавы. Акрамя таго, мелі месца факты нападу на транспартныя сродкі злачынных груповак. У сувязі з гэтым, для забеспячэння суправаджэння каштоўных грузаў, аказання іншых ахоўных паслуг і з улікам наяўнай попыту на іх, у адпаведнасці з рашэннем кіраўніцтва МУС Рэспублікі Беларусь, загадам аб’яднання “Ахова” пры МУС Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 1992 г. № 01 быў створаны асобны матарызаваны ўзвод міліцыі.

Пропуск нана въезд 1996

Пропуск для пазачарговага ўезду ў пункт пропуску на дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. Такія пропускі былі імянныя і выдаваліся кожнаму супрацоўніку падраздзялення для суправаджэння транспартных сродкаў.

Ужо менш чым праз год, з мэтай забеспячэння павелічэння аб’ёмаў аховы і суправаджэння каштоўных грузаў і грашовых сродкаў, а таксама аховы фізічных асоб, загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавiка 1993 года №72 было абвешчана аб стварэнні спецыяльнага падраздзялення міліцыі. Згодна з дадзеным загадам, міліцэйскае падраздзяленне аховы ўваходзіць у склад аб’яднання “Ахова” пры МУС Рэспублікі Беларусь.

Так начиналось сопровождение грузов_1

У далейшым, у мэтах выканання пастановы Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 1995 г. загадам начальніка аб’яднання “Ахова” ад 12 мая 1995 г. № 8 была створана асобная спецыяльная рота міліцыі, асноўнай задачай якой з’яўлялася арганізацыя суправаджэння асабліва каштоўных грузаў, якія перамяшчаюцца пад мытным наглядам.

Сопровождение груза_1

У 2013 годзе на базе асобнай спецыяльнай роты міліцыі быў створаны спецыяльны аддзел міліцыі Дэпартамента аховы для выканання асаблівых і спецыфічных задач у галіне ахоўнай дзейнасці, у тым ліку ажыццяўлення аператыўнага кіравання і каардынацыі дзейнасці нарадаў суправаджэння тэрытарыяльных падраздзяленняў Дэпартамента аховы.

Кіраўнікі падраздзялення:

Цухло Михаил Петрович

Першым камандзірам асобнага матарызаванага ўзвода быў прызначаны

капітан міліцыі Цухло Міхаіл Пятровіч

Кіраваў падраздзяленнем з 1992 года па 1994 год

Иссар Сергей Михайлович

З 1994 года па 1996 год кіраўніком падраздзялення быў

старэйшы лейтэнант міліцыі Ісар Сяргей Міхайлавіч

Шляжко Петр Филиппович

У 1996 годзе камандзірам асобнай спецыяльнай роты міліцыі быў прызначаны

капітан міліцыі Шляжко Пётр Піліпавіч

Уличев Олег Олегович

З 2002 года па 2013 год камандзірам з’яўляўся

падпалкоўнік міліцыі Улічаў Алег Алегавіч.

Морозов Александр Михайлович

З 2013 года па 2016 год начальнікам спечыяльнага аддзела міліцыі з’яўляўся

маёр міліцыі Марозаў Аляксандр Міхайлавіч.