Спецыяльны аддзел міліцыі – гэта структурнае падраздзяленне дэпартамента. Быў створаны на базе асобнай спецыяльнай роты міліцыі Дэпартамента аховы ў студзені 2013 года для выканання асаблівых і спецыфічных задач у галіне ахоўнай дзейнасці, у тым ліку ажыццяўлення аператыўнага кіравання і каардынацыі дзейнасці нарадаў суправаджэння тэрытарыяльных падраздзяленняў Дэпартамента аховы.
У цяперашні час спецыяльны аддзел міліцыі – адно з самых мабільных падраздзяленняў у структуры аховы, здольнае на высокім узроўні забяспечваць выкананне пастаўленых перад ім задач, абсталяванае неабходнымі спецыяльнымі сродкамі, узбраеннем і найноўшым аўтатранспартам.
Асноўныя задачы Падраздзялення
- суправаджэнне (абавязковае суправаджэнне, мытнае суправаджэнне) тавараў і (або) транспартных сродкаў, якія перамяшчаюцца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аўтамабільным транспартам;
- перавозка і (або) ахова маёмасці (грузаў, тавараў), у тым ліку такіх, што перамяшчаюцца транспартнымі сродкамі;
- ажыццяўленне аховы грамадскага парадку.
Функцыі Падраздзялення
- аказвае (выконвае) на дагаворнай аснове ахоўныя паслугі па:
- ахове фізічных асоб;
- ахове аб’ектаў (маёмасці) юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку грузаў, якія перамяшчаюцца транспартам;
- перавозцы і ахове транспартаванай маёмасці;
- суправаджэнні тавараў і (або) транспартных сродкаў;
- прыёме сігналаў трывогі сістэм трывожнай сігналізацыі, устаноўленых на рухомых аб’ектах юрыдычных альбо фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і рэагаванне на гэтыя сігналы;
- аказвае паслугі па суправаджэнні (мытным, абавязковым суправаджэнні) тавараў і (або) транспартных сродкаў, што перамяшчаюцца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аўтамабільным транспартам;
- ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва і метадалагічнае забеспячэнне службовай дзейнасці падраздзяленняў аховы, якія аказваюць паслугі па суправаджэнні тавараў і (або) транспартных сродкаў;
- удзельнічае сумесна з зацікаўленымі службамі Дэпартамента ў распрацоўцы нарматыўных прававых актаў, інструкцый, указанняў і метадычных рэкамендацый па суправаджэнні тавараў і (або) транспартных сродкаў;
- распрацоўвае ў межах сваёй кампетэнцыі інфармацыйныя матэрыялы па пытаннях арганізацыі службовай дзейнасці;
- ажыццяўляе ў кругласутачным рэжыме каардынацыю, аператыўнае кіраванне і кантроль за нарадамі суправаджэння Дэпартамента, у тым ліку з выкарыстаннем навігацыйна-маніторынгавай сістэмы, збор, рэгістрацыю, аналіз і абагульненне інфармацыі аб заключаных дагаворах;
- разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей – звароты);
- ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Кантактныя даныя:
г. Мінск, вул. Магілёўская, 26
тел.: +375-(17) 228-13-56
тел.: +375-(33) 333-58-29
тэл.: +375-(33) 333-58-20
факс: +375-(17) 219-75-66
- Гісторыя
- Аб спецыяльным аддзеле міліцыі
- Графік прыёму грамадзян
- Кіраўніцтва
- Суправаджэнне грузаў
- Суправаджэнне тавараў і (або) транспартных сродкаў
- Забеспячэнне аховы фізічных асоб (асабістая ахова)
- Прыём сігналаў трывогі сістэм трывожнай сігналізацыі з рухомых аб’ектаў і рэагаванне на гэтыя сігналы.
- Перавозка і ахова транспартаванай маёмасці
- Вакансіі
- Нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць дзейнасць Дэпартамента аховы па суправаджэнні тавараў і (або) транспартных сродкаў