Атрыманне ліцэнзіі

ПЕРАЛІК

дакументаў, якія падаюцца для атрымання ліцэнзіі на права

ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці

У адпаведнасці з Палажэннем аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 (далей Палажэнне), ліцэнзія выдаецца на канкрэтны від дзейнасці з указаннем работ і (або) паслуг, якія складаюць гэты від дзейнасці.

Для атрымання ліцэнзіі на права ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці прэтэндэнт або яго ўпаўнаважаны прадстаўнік падае ў адпаведны ліцэнзуючы орган:

  1. Заяву аб выдачы ліцэнзіі, у якой пазначае:

для юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь – назву і месцазнаходжанне гэтай юрыдычнай асобы;

для замежнай арганізацыі – назву і месцазнаходжанне гэтай арганізацыі, а таксама яе прадстаўніцтва, адкрытага ва ўстаноўленым парадку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

дату дзяржаўнай рэгістрацыі і рэгістрацыйны нумар юрыдычнай асобы, якая прэтэндуе на атрыманне ліцэнзіі, у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, найменне органа рэгістрацыі;

паштовы адрас, нумар кантактнага тэлефона, адрас электроннай пошты (пры яго наяўнасці) прэтэндэнта на атрыманне ліцэнзіі;

назву і адрас падатковага органа па месцы пастаноўкі прэтэндэнта на атрыманне ліцэнзіі на ўлік, уліковы нумар плацельшчыка прэтэндэнта;

ліцэнзаваны від дзейнасці, работ і (або) паслуг, што складаюць адпаведны від дзейнасці, якія прэтэндэнт на атрыманне ліцэнзіі мае намер ажыццяўляць;

назву і месцазнаходжанне адасобленых падраздзяленняў, у якіх прэтэндэнт на атрыманне ліцэнзіі мае намер ажыццяўляць ліцэнзаваны від дзейнасці (далей – адасобленыя падраздзяленнi), работы і (або) паслугі, што складаюць адпаведны від дзейнасці, для кожнага адасобленага падраздзялення.

Акрамя таго, заява аб выдачы ліцэнзіі павінна ўтрымліваць пацверджанне таго, што звесткі, прыведзеныя ў ёй і прыкладзеных да яе дакументах, верагодныя.

  1. Легалізаваную выпіску з гандлёвага рэестра краіны, у якой замежная арганізацыя заснавана, або іншае эквівалентнае пацверджанне юрыдычнага статусу замежнай арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны яе заснавання.
  2. Дакумент аб аплаце дзяржаўнай пошліны за выдачу ліцэнзіі.
  3. Звесткі аб наяўнасці на балансе сродкаў індывідуальнай аховы, прыбораў, абсталявання, неабходных для ажыццяўлення ліцэнзаванай дзейнасці, якія адпавядаюць абавязковым для выканання патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
  4. Спіс работнікаў, якія будуць ажыццяўляць ліцэнзаваную дзейнасць, з пазначэннем прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калі такое ёсць), даных дакумента, які пацвярджае асобу (серыя (пры наяўнасці), нумар, калі і кім выдадзены, рэгістрацыя па месцы жыхарства), адукацыі, спецыяльнасці, пасады, кваліфікацыйнага разраду і звестак аб працоўным стажы.

Звесткі аб наяўнасці на балансе зброі, спецыяльных сродкаў, радыёстанцый (для аховы юрыдычнай асобай сваіх работнікаў і аб’ектаў (маёмасці)).

  1. Звесткі пра месцазнаходжанне аб’ектаў (маёмасці), якія падлягаюць ахове кандыдатам на атрыманне ліцэнзіі (для аховы юрыдычнай асобай сваіх аб’ектаў (маёмасці)).
  2. Копіі дакументаў, якія пацвярджаюць прыналежнасць аб’ектаў (маёмасці) прэтэндэнту на атрыманне ліцэнзіі на праве ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання або іншай законнай падставе (для аховы юрыдычнай асобай сваіх аб’ектаў (маёмасці)).

Заява (з прыкладзенымi да яе дакументамi) аб выдачы ліцэнзіі, атрыманні дубліката ліцэнзіі, унясенні ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў, а таксама паведамлення аб прыняцці ліцэнзіятам рашэння аб спыненні ажыццяўлення ліцэнзавага віду дзейнасці падаецца ў ліцэнзуючы орган асабіста прэтэндэнтам на атрыманне ліцэнзіі (ліцэнзіятам) або яго ўпаўнаважаным прадстаўніком альбо накіроўваюцца прэтэндэнтам на атрыманне ліцэнзіі (ліцэнзіятам) па пошце заказным лістом з заказным паведамленнем аб атрыманні або ў выглядзе электроннага дакумента.

Асабістая падача названых дакументаў ажыццяўляецца прэтэндэнтам на атрыманне ліцэнзіі (ліцэнзіятам) або яго ўпаўнаважаным прадстаўніком з адначасовым прад’яўленнем:

дакумента, якi пацвярджае асобу, і дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка юрыдычнай асобы (загад аб прызначэнні на пасаду кіраўніка, ці выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення альбо іншага органа кіравання юрыдычнай асобы, або працоўны дагавор (кантракт), або грамадзянска-прававы дагавор), – кіраўніком юрыдычнай асобы;

дакумента, якi пацвярджае асобу, і даверанасці, выдадзенай замежнай арганізацыяй, – кіраўніком прадстаўніцтва замежнай арганізацыі;

дакумента, якi пацвярджае асобу, і даверанасці – упаўнаважаным прадстаўніком прэтэндэнта на атрыманне ліцэнзіі (ліцэнзіята).

У выпадку адпраўкі названых дакументаў па пошце або ў выглядзе электроннага дакумента прэтэндэнт на атрыманне ліцэнзіі (ліцэнзіятам) накіроўвае разам у дадатку:

для юрыдычнай асобы – звесткі пра кіраўніка юрыдычнай асобы (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры наяўнасці), даныя дакумента, які пацвярджае асобу (серыя (пры наяўнасці), нумар, калі і кім выдадзены, рэгістрацыя па месцы жыхарства), а таксама дакумента (яго копіі), якi пацвярджае яго паўнамоцтвы (загад аб прызначэнні на пасаду кіраўніка, ці выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення альбо іншага органа кіравання юрыдычнай асобы, або працоўны дагавор (кантракт), або грамадзянска-прававы дагавор);

для замежнай арганізацыі – звесткі пра кіраўніка прадстаўніцтва замежнай арганізацыі (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), даныя дакумента, які пацвярджае асобу (серыя (пры наяўнасці), нумар, калі і кім выдадзены, рэгістрацыя па месцы жыхарства, месцы фактычнага часовага знаходжання), а таксама даверанасць (яе копію), выдадзеную яму замежнай арганізацыяй.

Не патрабуецца натарыяльнае засведчанне:

копій дакументаў, якія падаюцца ў ліцэнзуючы орган, калі такія копіі падаюцца адначасова з прад’яўленнем арыгіналаў дакументаў або натарыяльна засведчаных копій;

дакументаў, што накіроўваюцца ў ліцэнзуючы орган у выглядзе электроннага дакумента.

Дакументы, пададзеныя для атрымання ліцэнзіі, прымаюцца па вопісе, копія якога з адзнакай аб даце прыёму гэтых дакументаў:

пры асабістай падачы такіх дакументаў – у дзень прыёму ўручаецца пад роспіс прэтэндэнту на атрыманне лiцэнзii або яго ўпаўнаважанаму прадстаўніку;

пры падачы такіх дакументаў па пошце або ў выглядзе электроннага дакумента – не пазней за 3 рабочыя дні, якія ідуць за днём іх паступлення ў ліцэнзуючы орган, накіроўваецца прэтэндэнту на атрыманне ліцэнзіі па пошце заказным лістом з заказным паведамленнем аб атрыманні або па электроннай пошце ў выглядзе электроннага дакумента.