Увага!
Паважаныя грамадзяне, перш чым напісаць электронны зварот, азнаёмцеся, калі ласка, з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. Магчыма, пытанне, якое Вас цікавіць, як і адказ на яго, ужо ёсць сярод апублікаваных найбольш часта задаваных пытанняў – чытаць пытанні і адказы
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, разглядаюцца адрасатам у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, электронны зварот складаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна абавязкова павінен утрымліваць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- апісанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы абавязкова павінен утрымліваць:
- поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- апісанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
• складзены не на беларускай або рускай мове;
• не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
• не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
• утрымліваюць нечытэльны тэкст;
• утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
• падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо калі адпаведнымі заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
• утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі адрасата;
• прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
• з заяўнікам спынена перапіска.