Пытанне-адказ. Кадры.

 Хачу даведацца, ці служыць і працаваць у органах унутраных спраў дазваляецца толькі грамадзянам Рэспублікі Беларусь? Калі я маю від на жыхарства, то ці магу я працаваць у дадзеных органах?

На Ваш зварот паведамляем, што ў адпаведнасці з пунктам 16 Палажэння аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2012 г. № 133, на службу па кантракце аб службе прымаюцца на добраахвотнай аснове паўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўню асноўнай адукацыi выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў, такім чынам праходзіць службу ў органах унутраных спраў Вы не можаце.

У адпаведнасці з артыкулам 24 Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2006 года № 175-З “Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” работнікамі аховы арганізацый, якія не маюць права стварэння ваенізаванай аховы (далей – работнікі аховы), могуць быць паўналетнія грамадзяне, па стане здароўя, а таксама прафесійных навыках прыдатныя да выканання абавязкаў работнікаў аховы. Работнікамі аховы не могуць з’яўляцца грамадзяне, названыя ў абзацах другімпятым і сёмым артыкула 14 гэтага Закона, а таксама якія маюць захворванні або фізічныя недахопы, якія перашкаджаюць выкананню абавязкаў работнікаў аховы (па заключэнні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі арганізацыі аховы здароўя, выдадзенаму ў парадку, устаноўленым заканадаўствам).

Артыкул 14. Абмежаванні пры прыёме на працу ў ваенізаваную ахову.

На працу ў ваенізаваную ахову не могуць быць прыняты грамадзяне:

якія маюць судзімасць;

прызнаныя ва ўстаноўленым законам парадку недзеяздольнымi або абмежавана дзеяздольнымi;

якім прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства (да вырашэння пытання аб іх вінаватасці ва ўстаноўленым законам парадку);

якія стаяць на ўліку ў арганізацыях аховы здароўя ў сувязі з псіхічным расстройствам (захворваннем), сіндромам залежнасці ад алкаголю (алкагалізмам), наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў (наркаманіяй), таксікаманічных сродкаў (таксікаманію), а таксама стаяць на прафілактычным уліку ў органах унутраных спраў у сувязі з супрацьпраўным паводзінамі;

маюць захворваннi або фізічныя недахопы, якія перашкаджаюць выкананню абавязкаў работнікаў ваенізаванай аховы (па заключэнні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі арганізацыі аховы здароўя, выдадзенаму ў парадку, устаноўленым заканадаўствам);

у адносiнах да якiх у парадку, устаноўленым заканадаўствам, ануляваны дазвол на захоўванне і нашэнне зброі;

пастаянна не пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

 ________________________________________________________________________________

Хачу працаваць у Дэпартаменце аховы. У дадзены момант вучуся ў каледжы на дзённым аддзяленні. Пасля заканчэння каледжа неабходна адпрацаваць два гады па размеркаванні.

На Ваш зварот паведамляем, што ў адпаведнасці з пунктам 32 Палажэння аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на працу, наступнага накіравання на працу выпускнікоў, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2011 г. № 821 (далей – Палажэнне), наймальнікі незалежна ад формаў уласнасці пры прыёме на працу выпускнікоў дзяржаўных устаноў адукацыі на працягу двух гадоў пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі павінны патрабаваць прад’яўлення імі пасведчання аб накiраваннi на работу або даведкi аб самастойным працаўладкаваннi.

Мэтавага размеркавання на працу (службу) у падраздзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь з грамадзянскіх навучальных устаноў няма.

Выпускнікі размяркоўваюцца ў арганізацыі на наяўныя вакантныя месцы ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю (напрамкам спецыяльнасці, спецыялізацыяй) і прысвоенай кваліфікацыяй. Такім чынам, каб размеркавацца ў любое падраздзяленне Дэпартамента аховы ўзровень атрыманай Вамі адукацыі, спецыяльнасць (напрамак спецыяльнасці, спецыялізацыя) павінны адпавядаць узроўню адукацыі і спецыяльнасці пасады, на якую Вы прэтэндуеце ў Дэпартаменце аховы.

Адначасова паведамляю, што ў адпаведнасці з пунктам 16 Палажэння аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2012 г. № 133, на службу па кантракце аб службе прымаюцца на добраахвотнай аснове паўналетнія грамадзяне, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўні асноўнай адукацыi выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.

Зыходзячы з вышэйсказанага, каб хадайнічаць перад установай адукацыі аб размеркаванні Вас у Дэпартамент аховы, Вам неабходна прайсці комплекс мерапрыемстваў па вывучэнні Вашых дзелавых і маральных якасцяў. Таксама Вы павінны прайсці ваенна-медычную камісію для вызначэння ступені прыдатнасьці да службы ў органах унутраных спраў.

Кандыдаты на службу ў органы ўнутраных спраў праходзяць першапачатковую падрыхтоўку ва ўстанове адукацыі “Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў” МУС Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, для вырашэння Вашага пытання па сутнасці Вам неабходна звярнуцца ў адно з тэрытарыяльных падраздзяленняў Дэпартамента аховы. ________________________________________________________________________________

Хачу пераехаць на пастаяннае месца жыхарства ў Рэспубліку Беларусь і перавесціся альбо паступіць на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, з’яўляюся дзеючым супрацоўнікам (капітан паліцыі) Расійскай Федэрацыі, па нацыянальнасці беларус.

Па пытанні прыёму на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь паведамляем, што ў адпаведнасці з пунктам 5 Палажэння аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (далей – Палажэнне) супрацоўнікамі органаў унутраных спраў з’яўляюцца прынятыя на службу грамадзяне Рэспублікі Беларусь (далей – грамадзяне), якім ва ўстаноўленым парадку прысвоены спецыяльныя званні. Згодна з пунктам 16 Палажэння на службу па кантракце аб службе прымаюцца на добраахвотнай аснове паўналетнія грамадзяне, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўні асноўнай адукацыi выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.

На пасады радавога і начальніцкага (малодшага, сярэдняга і старэйшага) складу прымаюцца грамадзяне, як правіла, не старэйшыя за 25 гадоў. На названыя пасады могуць быць прыняты грамадзяне старэйшыя за 25 гадоў, калі да дня дасягнення максімальнага ўзросту знаходжання на службе, яны будуць мець права на пенсію за выслугу гадоў.

Пытанне прыёму на службу знаходзіцца ў кампетэнцыі начальнікаў тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, якія прымаюць рашэнне зыходзячы з вынікаў праходжання ваенна-ўрачэбнай камісіі, папярэдняга вывучэння кандыдатаў, іх асабістых, маральных і дзелавых якасцяў, дадзеных спецыяльнай праверкі і шэрагу іншых абставін.

У выпадку прыёму Вас на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з артыкулам 9 “Пагаднення аб узаемадзеянні міністэрстваў унутраных спраў незалежных дзяржаў у сферы барацьбы са злачыннасцю”, падпісанага ў г. Алма-Аце 24 красавіка 1992 года за Вамі будзе захаваны стаж службы для выплаты працэнтнай надбаўкі за выслугу гадоў, прысвоена адпаведнае існуючаму спецыяльнае званне.

Па пытанні адпаведнасці наяўнай у Вас адукацыі нацыянальнай адукацыі Рэспублікі Беларусь паведамляем, што ў цяперашні час парадак прызнання замежных дакументаў аб адукацыі і устанаўлення іх эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументам аб адукацыi Рэспублiкi Беларусь праводзiцца на падставе артыкула 102 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку прызнання дакументаў аб адукацыі, выдадзеных у замежных дзяржавах, i ўстанаўлення iх эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументам аб адукацыi Рэспублiкi Беларусь, прызнання і ўстанаўлення адпаведнасці перыядаў навучання, курсаў вышэйшай адукацыі ў арганізацыях замежных дзяржаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2011 г. №981.

Прызнанне замежнага дакумента аб адукацыі ажыццяўляецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь на падставе пададзенай уладальнікам замежнага дакумента аб адукацыі пісьмовай заявы, складзенай на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

На падставе экспертнага заключэння дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Магчымасць прыёму на службу ў парадку пераводу з замежных праваахоўных органаў і арганізацый у органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не прадугледжаная.

  ________________________________________________________________________________

Хачу служыць у адным з падраздзяленняў Дэпартамента аховы, што для гэтага трэба?

На Ваша пытанне паведамляем, што ў адпаведнасці з пунктам 16 Палажэння аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2012 г. № 133, на службу па кантракце аб службе прымаюцца на добраахвотнай аснове паўналетнія грамадзяне, акрамя выпадкаў, прадугледжаных у частцы трэцяй гэтага пункта, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўні асноўнай адукацыi выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.

На пасады радавога і начальніцкага (малодшага, сярэдняга і старэйшага) складу прымаюцца грамадзяне, як правіла, не старэйшыя за 25 гадоў. На названыя пасады могуць быць прыняты грамадзяне старэйшыя за 25 гадоў, калі да дня дасягнення максімальнага ўзросту знаходжання на службе, устаноўленага ў пункце 193 гэтага Палажэння (далей – максімальны ўзрост знаходжання на службе), яны будуць мець права на пенсію за выслугу гадоў.

Згодна з пунктам 20 Палажэння, грамадзяне не могуць быць прыняты на службу ў наступных выпадках:

здзяйсненне у мінулым злачынства;

прызнанне іх недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымi рашэннем суда, якое ўступіла ў законную сілу;

адмова ад праходжання спецыяльнай праверкі або працэдуры афармлення допуску да дзяржаўных сакрэтаў;

адмова ад падачы дэкларацый аб даходах i маёмасцi цi наўмыснае прывядзенне ў іх няпоўных цi недакладных звестак;

наяўнасць пацверджанага заключэннем ваенна-ўрачэбнай камісіі захворвання ці іншага супрацьпаказання, што перашкаджаюць выкананню імі службовых абавязкаў.

Такім чынам, для вырашэння пытання аб прыёме Вас на службу ў органы ўнутраных спраў і адпаведнасці гэтым патрабаванням як да кандыдата згодна з Палажэннем Вам неабходна звярнуцца ў кадравае падраздзяленне тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў і пры сабе мець:

1. Пасведчанне аб нараджэнні;

2. Пашпарт;

3. Атэстат аб сярэдняй адукацыі або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай (вышэйшай) адукацыі;

4. Працоўную кніжку (пры наяўнасці працоўнага стажу);

5. Характарыстыку з усіх месцаў працы, вучобы;

6. Фота – 2 шт. (3х4).