Адміністрацыйныя працэдуры

Згодна з Адзіным пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 №156, Дэпартамент аховы МУС Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе наступныя адміністрацыйныя працэдуры ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў:

Пацвярджэнне адпаведнасці сродкаў і сістэм аховы патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі (18.22)

Узгадненне ўзораў формы адзення работнікаў аховы арганізацый, якія не маюць права стварэння ваенізаванай аховы (18.23)

Адміністрацыйныя працэдуры ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з наступнымі ТНПА:

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб асновах адміністрацыйных працэдур” ад 28 кастрычніка 2008 года № 433-З.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 г. № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян.

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Дэпартаментам аховы МУС Рэспублікі Беларусь у дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Спіс формаў заяў на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур