Сертыфікацыя

Цэнтр па сертыфікацыі тэхнічных сродкаў ахоўна-пажарнай сігналізацыі.

г. Мінск, вул. Грушаўская, 7а, каб. 116., тэл. 228-13-53

Орган па сертыфікацыі тэхнічных сродкаў ахоўна-пажарнай сігналізацыі Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь праводзіць пацвярджэнне адпаведнасці:

– Апавяшчальнікаў ахоўных і ахоўна-пажарных;

– Прыбораў прыёмна-кантрольных ахоўных, ахоўна-пажарных і шыфрпрыстасаванняў;

– Апавяшчальнікаў ахоўных і ахоўна-пажарных;

– Сістэм перадачы паведамленняў аб пранікненні і іх састаўных частак, у тым ліку пультаў цэнтралізаванага назірання.

Схемы, якія прымяняюцца пры пацвярджэння адпаведнасці:

– 1с – для прадукцыі серыйнай вытворчасці;

– 3с – для партый прадукцыі.

Сертыфікацыя прадукцыі ў залежнасці ад схемы сертыфікацыі ўключае наступныя працэдуры:

– Падачу заяўнікам заяўкі на правядзенне работ па сертыфікацыі прадукцыі з прыкладаннем адпаведных дакументаў;

– Аналіз органам па сертыфікацыі дакументаў, атрыманых ад заяўніка;

– Правядзенне органам па сертыфікацыі ідэнтыфікацыі прадукцыі і адбору ўзораў прадукцыі для выпрабаванняў;

– Правядзенне акрэдытаванай выпрабавальнай лабараторыяй выпрабаванняў прадукцыі;

– Правядзенне органам па сертыфікацыі даследавання праекта прадукцыі;

– Правядзенне органам па сертыфікацыі даследавання тыпу прадукцыі;

– Правядзенне органам па сертыфікацыі аналізу стану вытворчасці;

– Прыняцце рашэння аб выдачы сертыфіката адпаведнасці;

– Выдача заяўніку сертыфіката адпаведнасці;

– Заключэнне пагаднення аб сертыфікацыі паміж органам па сертыфікацыі і заяўнікам;

– Ажыццяўленне органам па сертыфікацыі інспекцыйнага кантролю сертыфікаванай прадукцыі.

Тэрмін дзеяння сертыфіката адпаведнасці на прадукцыю серыйнай вытворчасці – 5 гадоў.

Тэрмін дзеяння сертыфіката адпаведнасці на партыю прадукцыі ўстанаўліваецца органам па сертыфікацыі з улікам тэрміну прыдатнасці (захоўвання) прадукцыі, тэрмінаў рэалізацыі партыі.

Для правядзення пацвярджэння адпаведнасці заяўнік падае ў орган па сертыфікацыі тэхнічных сродкаў ахоўна-пажарнай сігналізацыі заяўку па форме згодна з дадаткам У ТКП 5.1.02-2012. Да заяўкі прыкладаюцца дакументы ў адпаведнасцi з п. 5.3.2 ТКП 5.1.02-2012.

Працэдуры пашырэння або скарачэння вобласці сертыфіката адпаведнасці, прыпынення, адмены або адмовы ў сертыфікацыі праводзяцца ў адпаведнасці з пп. 6.3.1, 6.3.2 ТКП 5.1.02-2012.

Усе работы па пацвярджэнні адпаведнасці праводзяцца на платнай аснове па дагаворах, што заключаюцца з заказчыкам.

Заказчык нясе адказнасць за:

– Выкананне патрабаванняў сертыфікацыі, уключаючы рэалізацыю адпаведных змяненняў, даведзеных да яго органам па сертыфікацыі;

– Адпаведнасць сертыфікаванай прадукцыі патрабаванням да названай прадукцыі пры наяўнасці сертыфіката на серыйную вытворчасць;

– Забеспячэнне ўсяго неабходнага для:

  • правядзення ацэнкі і інспекцыйнага кантролю (калі патрабуецца), уключаючы падачу на разгляд дакументаў і запісаў, а таксама забеспячэнне доступу да адпаведнага абсталявання, месцазнаходжання, тэрыторыі, персаналу і да субпадрадчыкаў заказчыка;
  • разгляду скаргаў;
  • удзелу назіральнікаў, пры неабходнасці.

– Прад’яўленне прэтэнзій да сертыфікацыі згодна з галіной сертыфікацыі;

– Устрыманне ад выкарыстання сертыфікацыі прадукцыі такім чынам, які можа нанесці шкоду рэпутацыі органа па сертыфікацыі, а таксама ад заяў у дачыненні да сертыфікацыі сваёй прадукцыі, якія, па меркаванні органа па сертыфікацыі, уводзяць у зман або з’яўляюцца неправамернымі;

– Спыненне выкарыстання ўсіх рэкламных матэрыялаў пасля прыпынення, адмены або спынення сертыфіката адпаведнасці, якія ўтрымліваюць якія-небудзь спасылкі на сертыфікат адпаведнасці, і за прыняцце мер, прадугледжаных схемай сертыфікацыі, і любых іншых неабходных мер;

– Копіі дакументаў аб сертыфікацыі, якія заказчык перадае іншым асобам, і якія павінны рэпрадукавацца цалкам або такім чынам, як гэта апісана ў схеме сертыфікацыі;

– Выкананне патрабаванняў, устаноўленых органам па сертыфікацыі, ці як апісана ў схеме сертыфікацыі, пры спасылцы на сертыфікацыю сваёй прадукцыі ў сродках інфармацыі (дакументы, брашуры або рэкламныя праспекты);

– Выкананне ўсіх патрабаванняў, якія прадугледжаны схемай сертыфікацыі ў дачыненні да выкарыстання знака адпаведнасці, і да інфармацыі аб прадукцыі;

– Вядзенне запісаў аб усіх скаргах, якія сталі яму вядомымі, якія датычаць выканання патрабаванняў сертыфікацыі, і перадачу гэтых запісаў органу па сертыфікацыі па яго запыце, і:

  1. прыняцце адпаведных мер у адносінах да такіх скаргаў і любых недахопаў, выяўленых у прадукцыі, якія аказваюць уплыў на выкананне патрабаванняў сертыфікацыі;
  2. дакументаванне выкананых дзеянняў.

– Інфармаванне органа па сертыфікацыі пра змены, якія могуць паўплываць на яго магчымасці ў дачыненні да выканання патрабаванняў сертыфікацыі.

У прамую кампетэнцыю органа па сертыфікацыі ўваходзіць разгляд апеляцый заяўнікаў па пытаннях, якія тычацца прынятых рашэнняў і правамоцнасці дзеянняў экспертаў-аўдытараў у адносінах да правіл і працэдур сертыфікацыі прадукцыі, устаноўленых у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці.

У выпадку нязгоды заяўніка з вынікамі працэдур сертыфікацыі прадукцыі зацікаўлены бок можа у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абскардзіць рашэнне і (або) дзеянне (бяздзейнасць) акрэдытаванага органа па сертыфікацыі ў Нацыянальным органе па ацэнцы адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і (або) Нацыянальным органе па акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, а ў выпадку нязгоды з iх рашэннем – у судзе.