На службу ў органы ўнутраных спраў прымаюцца на добраахвотнай аснове паўналетнія грамадзяне, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўні асноўнай адукацыi выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.
На пасады радавога, малодшага, сярэдняга і старэйшага кіруючага саставу прымаюцца грамадзяне, як правіла – не старэйшыя за 25 гадоў. На названыя пасады могуць быць прыняты грамадзяне старэйшыя за 25 гадоў, калі да моманту дасягнення максімальнага ўзросту знаходжання на службе яны будуць мець права на пенсію за выслугу гадоў.
Этапы афармлення кандыдатаў,
якія ўпершыню прымаюцца на службу ў органы ўнутраных спраў
Супрацоўнікам кадравай службы пры звароце грамадзяніна высвятляюцца наступныя пытанні ў адпаведнасці з патрабаванням, якія дзейнічаюць пры афармленні на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь:
– Узрост;
– Грамадзянства;
– Наяўнасць адукацыі, спецыяльнасць па адукацыi;
– Ступень прыдатнасці па выніках камісіі ў раённым ваенным камісарыяце;
– Ці праходзіў раней службу ў органах унутраных спраў;
– Наяўнасць судзімасці ў кандыдата і яго блізкіх сваякоў.
Кандыдату выдаюцца бланкі для запаўнення:
– Анкета (уставіць спасылку спампаваць);
– Аўтабіяграфія (уставіць спасылку спампаваць);
– Дэкларацыі;
– Пералік неабходных дакументаў для падачы ў орган камплектацыі;
– Пералік неабходных дакументаў для праходжання ваенна-ўрачэбнай камісіі;
– Накіраванне для праходжання ваенна-ўрачэбнай камісіі;
– Індывідуальная ведамасць фізічнай падрыхтаванасці для здачы залікаў.
Пасля запаўнення кандыдатам анкеты, аўтабіяграфіі і падачы ў орган камплектацыі праводзіцца:
– Праверка дакладнасці запаўнення анкеты і аўтабіяграфіі;
– Афармленне запытаў для правядзення спечыяльнай праверкі.
Накіроўваюцца запыты:
– Для атрымання звестак аб ступені прыдатнасці кандыдата да службы ва Ўзброеных Сілах у РВК, у якім кандыдат знаходзіцца на воiнскiм улiку;
– Для атрымання характарыстык на кандыдата (у навучальныя ўстановы, вайсковыя часткі, прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы, дзе раней кандыдат навучаўся, праходзіў службу і працаваў).
Кандыдат падае рэкамендацыі-паручыцельствы супрацоўнікаў альбо пенсіянераў ОУС аб мэтазгоднасці прыёму яго на службу.
Пасля поўнага вывучэння прадстаўленых дакументаў, вынікаў спецыяльнай праверкі і станоўчага праходжання ЎУК кандыдат накіроўваецца для праходжання папярэдняй стажыроўкі па выбранай пасадзе.
У выпадку паспяховага праходжання папярэдняй стажыроўкі, пытанне аб прыёме на службу ў ОУС разглядаецца на атэстацыйных камісіях органа каплектацыі, якія хадайнічаюць аб прыёме кандыдата на службу ў ОУС і накіраванні яго на першапачатковую падрыхтоўку.