Свае функцыі, задачы і дзейнасць упраўленне ажыццяўляе ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года і Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах ад 24 красавіка 1963 года.
На сённяшні дзень пад аховай упраўлення знаходзіцца 74 аб’екты, з іх:
35 амбасад
13 консульстваў
1 прадстаўніцтва міжнароднай арганізацыі
6 рэзідэнцый Кіраўнікоў прадстаўніцтваў
19 асаблiва важных дзяржаўных аб’ектаў
ЗАДАЧЫ ЎПРАЎЛЕННЯ
- Забеспячэнне абароны будынкаў, пабудоў, збудаванняў, памяшканняў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і рэзідэнцый кіраўнікоў прадстаўніцтваў замежных дзяржаў (далей – аб’екты) ад любога тыпу ўварвання ці нанясення шкоды, прадухіленне пранікнення на аб’екты асоб, якія выношваюць тэрарыстычныя, правакацыйныя і іншыя недружалюбныя намеры, прыняцце належных мер для папярэджання любых замахаў на асобу, свабоду ці годнасцьдыпламатычных і консульскіх агентаў.
- Ажыццяўленне ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі Дэпартамента аховы і тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аховы грамадскага парадку на тэрыторыі, прылеглай да аб’ектаў, выяўленне і затрыманне асоб, якія выношваюць намер нанесці ім якую-небудзь шкоду.
- Прыняцце сумесна з тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь неадкладных мер па забеспячэнні бяспекі аб’ектаў і iх персаналу ў выпадках узнікнення масавых беспарадкаў у раёнах іх размяшчэння, а таксама пагрозы іх захопу, стыхійных бедстваў, пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў.
- Абагульненне і распаўсюджванне айчыннага і замежнага вопыту ахоўнай дзейнасці, прымянення сродкаў і сістэм аховы, ажыццяўленне ва ўстаноўленым парадку ўзаемадзеяння з адпаведнымі арганізацыямі іншых дзяржаў.
ФУНКЦЫІ ЎПРАЎЛЕННЯ
- Арганізуе абарону аб’ектаў міліцэйскімі падраздзяленнямі, забяспечвае грамадскі парадак на прылеглай да іх тэрыторыі, папярэджвае і раскрывае злачынствы ў зонах сваіх пастоў і маршрутаў патрулявання.
- Удзельнічае сумесна з зацікаўленымі службамі МУС, МЗС, Дэпартамента аховы, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў аб ахове аб’ектаў.
- Падтрымлівае пастаянную гатоўнасць да абароны аб’ектаў, адпрацоўвае сумесныя дзеянні са службамі органаў унутраных спраў па яе забеспячэнні, праводзіць у гэтых мэтах аператыўна-тактычныя вучэнні;
- Ажыццяўляе на дагаворнай аснове наступныя віды асноўнай дзейнасці:
ахова аб’ектаў, якія не ўвайшлі ў пералік аб’ектаў, якія падлягаюць абавязковай ахове падраздзяленнямі Дэпартамента аховы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
ахова фізічных асоб;
ахова грамадскага парадку пры ажыццяўленні мерапрыемстваў, якія арганізуюцца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі альбо консульскімі ўстановамі замежных дзяржаў.
- Арганізуе нарады, семінары, канферэнцыі, вучэбныя зборы па актуальных пытаннях аховы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў.
- Узаемадзейнічае са сродкамі масавай інфармацыі.