У спецыяльным аддзеле міліцыі камплектаванне вакантных пасад ажыццяўляецца дзеючымі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.
У цяперашні час адкрыты наступныя вакансіі:
- Малодшы інспектар аховы-кіроўца роты міліцыі;
- Інспектар аховы групы аховы фізічных асоб.
Кандыдат на вакантную пасаду спецыяльнага аддзела міліцыі павінен адпавядаць наступным крытэрам:
- Малодшы інспектар аховы-кіроўца роты міліцыі:
выслуга ў органах унутраных спраў не менш за 3 гады;
узровень фізічнай падрыхтоўкі – выкананне нарматываў у адпаведнасці з медыка-ўзроставай групай па фізічнай падрыхтоўцы;
наяўнасць вадзіцельскага пасведчання на права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі адпаведнай катэгорыі і практычны досвед кіравання не менш за 2 гады.
- Інспектар аховы групы аховы фізічных асоб:
наяўнасць адпаведнай адукацыі (сярэдняя спецыяльная, прафесійна-тэхнічная, вышэйшая);
выслуга ў органах унутраных спраў не менш за 5 гадоў;
наяўнасць вадзіцельскага пасведчання на права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі адпаведнай катэгорыі і практычны досвед кіравання не менш за 3 гады;
узровень фізічнай падрыхтоўкі – выкананне нарматываў: па фізічнай падрыхтоўцы і навыках валодання баявымі прыёмамі барацьбы;
узровень агнявой падрыхтоўкі – здача экзамену па веданні прававых асноў прымянення зброі і забеспячэння асабістай бяспекі ўзброенага супрацоўніка, мер бяспекі пры абыходжанні са зброяй і боепрыпасамі падчас нясення службы, практычнага выканання нарматываў па агнявой падрыхтоўцы.
Для атрыманне больш падрабязнай інфармацыі звяртайцеся па адрасе: г. Мінск, вул. Магілёўская, 26, корп. 2, каб.2
Тэлефоны:
+ 375 33 333 58 23 (МТС)
+ 375 44 540 73 55 (Velcom)
+375 17 219 75 44 (гарадскі)
- Гісторыя
- Аб спецыяльным аддзеле міліцыі
- Графік прыёму грамадзян
- Кіраўніцтва
- Суправаджэнне грузаў
- Суправаджэнне тавараў і (або) транспартных сродкаў
- Забеспячэнне аховы фізічных асоб (асабістая ахова)
- Прыём сігналаў трывогі сістэм трывожнай сігналізацыі з рухомых аб’ектаў і рэагаванне на гэтыя сігналы.
- Перавозка і ахова транспартаванай маёмасці
- Вакансіі
- Нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць дзейнасць Дэпартамента аховы па суправаджэнні тавараў і (або) транспартных сродкаў