Прыём сігналаў трывогі сістэм трывожнай сігналізацыі з рухомых аб’ектаў і рэагаванне на гэтыя сігналы.

Раздел.Прием сигналов тревоги.2У адпаведнасці з умовамі аказання дадзенай паслугі спецыяльны аддзел міліцыі прымае на сябе абавязальніцтвы па:

– Прыёме сігналаў трывожнай сігналізацыі, устаноўленай на рухомых аб’ектах (у транспартных сродках), абсталяваных сродкамі навігацыі, якія працуюць па сігналах глабальных навігацыйных спадарожнікавых сістэм, сістэмамі маніторынгу і кантролю транспартных сродкаў ці іншымі навігацыйна-маніторынгавымі сістэмамі юрыдычных альбо фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў,

– Рэагаванні на атрыманыя сігналы трывожнай сігналізацыі;

– Тэхнічным абслугоўванні трывожнай сігналізацыі, усталяванай на рухомых аб’ектах (транспартных сродках).

Заказчыкам ахоўных паслуг могуць выступаць як юрыдычныя асобы, так і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, перавозчыкі альбо экспедытары.

Раздел.Прием сигналов тревоги.1Рэагаванне на сігналы трывогі ажыццяўляецца шляхам выездаў службовых нарадаў органаў унутраных спраў, у тым ліку, груп затрымання падраздзяленняў Дэпартамента аховы. Месца знаходжання рухомага аб’екта (транспартнага сродку) вызначаецца спецыяльным аддзелам міліцыі па каардынатах, якія паступілі ад сродкаў навігацыі, устаноўленых на рухомым аб’екце, і маршруце руху аб’екта (транспартнага сродку), загадзя ўзгодненым заказчыкам са спецыяльным аддзелам міліцыі.

Абсталяванне рухомых аб’ектаў сродкамі навігацыі і трывожнай сігналізацыі ажыццяўляецца заказчыкамі ахоўных паслуг за кошт уласных сродкаў.

Парадак абсталявання транспартных сродкаў навігацыяй і прыняцця іх пад ахову:

  1. Да заключэння дамовы са спецыяльным аддзелам міліцыі заказчык ахоўных паслуг (далей – заказчык):

1.1. звяртаецца ў навукова-тэхнічнае закрытае акцыянернае таварыства “Аларм” (г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 51), дзе за кошт уласных сродкаў ажыццяўляе мерапрыемствы па мантажы на транспартны сродак сістэмы мабільнай трывожнай сігналізацыі і яе наладцы (модуль “Аларм GSM3” мае сертыфікат адпаведнасці і станоўчае заключэнне).

Кошт работ ЗАТ «Аларм» па аснашчэнні аднаго транспартнага сродка трывожнай сігналізацыяй па стане на 01.10.2016 г. складае 450 бел. рублёў (з улікам ПДВ).

1.2. звяртаецца ў адну са спецыялізаваных арганізацый, дзе за кошт уласных сродкаў набывае і ўстанаўлівае сродкі навігацыі з магчымасцю перадачы інфармацыі на лагін Дэпартамента аховы. На сённяшні дзень станоўчае заключэнне аб магчымасці выкарыстання сродкаў навігацыі пры аказанні ахоўных паслуг мае УП “БелТрансСпадарожнік” (г. Мінск, вул. Платонава, 12б-303) і ААТ “Мінскі гадзіннікавы завод” (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 95).

Кошт работ названых арганізацый па ўстаноўцы навігацыі на адзін транспартны сродак па стане на 01.10.2016 г. складае каля 200 бел. рублёў  (з улікам ПДВ).

  1. Заказчык прадастаўляе абсталяваны трывожнай сігналізацыяй і навігацыяй транспартны сродак у спецыяльны аддзел міліцыі для праверкі працаздольнасці сігналізацыі і бачнасці транспартнага сродку на маніторы кампутара.
  2. З заказчыкам заключаецца дагавор аб аказанні ахоўных паслуг і складаецца пералік, у якім пачначаюцца меркаваны час аказання ахоўных паслуг, колькасць гадзін аховы ў месяц, а таксама кошт дагавора ў месяц.
  3. У кошт дагавора па аказанні такой паслугі ўваходзіць:

4.1. кошт штомесячных ахоўных паслуг у залежнасці ад працягласці аховы (колькасці гадзін аховы ў месяц).

4.2. кошт штомесячных рэгламентных работ па тэхнічным абслугоўванні трывожнай сігналізацыі.

На сённяшні дзень пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 жніўня 2012 г. № 763 “Аб зацвярджэнні Правілаў аховы каштоўных металаў і каштоўных камянёў пры іх транспарціроўцы па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь” абавязвае юрыдычных асоб пры перавозцы вырабаў з каштоўных металаў і камянёў коштам звыш за 3 тысяч еўра (але не больш за 30 тысяч еўра), выкарыстоўваць транспартныя сродкі, абсталяваныя навігацыяй і сістэмамі трывожнай сігналізацыі, цэнтралізаванае назіранне за якімі ажыццяўляецца Дэпартаментам аховы.

Узоры дакументаў:

Форма тыпавога дагавора (па прыёме сігналаў трывогі …)