Забеспячэнне аховы фізічных асоб (асабістая ахова)

Раздел-Охрана физ.лиц.1Аказанне спецыяльным аддзелам міліцыі паслуг па забеспячэнні аховы фізічных асоб, г.зн. асабістай аховы заказчыка ахоўных паслуг або названых ім асоб, ажыццяўляецца ў мэтах бяспекі, папярэджання і непасрэднай абароны фізічных асоб ад супрацьпраўных замахаў, якія ўяўляюць сабой пагрозу жыццю або прычынення шкоды здароўю, і забяспечваецца шляхам непасрэднага прымянення тактычных прыёмаў, сродкаў і метадаў аховы. У якасці заказчыкаў ахоўных паслуг могуць выступаць як юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, так і фізічныя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, альбо дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць меры бяспекі ў дачыненні да асоб, для якіх арганізуецца ахова.

Раздел-Охрана физ.лиц.2Пры забеспячэнні аховы фізічных асоб супрацоўнікі ўзбройваюцца агнястрэльнай зброяй, забяспечваюцца сродкамі сувязі, індывідуальнай абароны і аўтатранспартам. Колькасны склад і форма адзення супрацоўнікаў вызначаюцца па ўзгадненні з заказчыкам ахоўных паслуг у залежнасці ад канкрэтных умоў аператыўнай абстаноўкі і спецыфікі пастаўленых задач, пажаданняў заказчыка ахоўных паслуг.

Раздел-Охрана физ.лиц.6Варта адзначыць, што наяўнасць фізічнай аховы не дазваляе заказчыку ахоўных паслуг парушаць закон і адчуваць сябе беспакарана. Супрацоўнікі міліцыі, у сваю чаргу, абавязаны папярэджваць заказчыка аб неправамернасці яго дзеянняў, а ў выпадку здзяйснення такіх – прыняць меры па іх спыненні і дастаўленні асобы ў бліжэйшы орган унутраных спраў.

Раздел-Охрана физ.лиц.3Для заключэння дамовы на ахову фізічных асоб заказчыку ахоўных паслуг неабходна звярнуцца ў спецыяльны аддзел міліцыі, дзе аформіць дагавор па ўстаноўленай форме, абмеркаваць канкрэтныя ўмовы забеспячэння аховы, пасля чаго, да пачатку выканання дагаварных абавязальніцтваў, ажыццявіць перадаплату ахоўных паслуг.

Раздел-Охрана физ.лиц.4Кошт дагавора на забеспячэнне аховы фізічных асоб вызначаецца на падставе тарыфаў на ахоўныя паслугі Дэпартамента аховы, якія фарміруюцца ім у адпаведнасці з актамі заканадаўства. У адпаведнасці з пастановай МУС і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 4.01.2008г. № 1/3 “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку фарміравання, узгаднення і зацвярджэння тарыфаў на паслугі падраздзяленняў Дэпартамента аховы” плата за паслугі па ахове фізічных асоб вызначаецца зыходзячы з тарыфаў за 1 гадзіну міліцэйскай аховы, колькасці задзейнічаных супрацоўнікаў, часу, звязанага з аказаннем дадзеных паслуг, узгодненага з заказчыкам, а таксама транспартных выдаткаў. Так, па стане на 01 мая 2016 г. тарыф па горадзе Мінску за 1 гадзіну аховы супрацоўнікам міліцыі складае каля 9 – 10 беларускіх рублёў у залежнасці ад пасады супрацоўніка.

Раздел-Охрана физ.лиц.5

Узоры дакументаў:

Форма тыпавога дагавора (ахова фізічных асоб)