Вакансіі

У спецыяльным аддзеле міліцыі камплектаванне вакантных пасад ажыццяўляецца дзеючымі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

У цяперашні час адкрыты наступныя вакансіі:

  1. Малодшы інспектар аховы-кіроўца роты міліцыі;
  2. Інспектар аховы групы аховы фізічных асоб.

Кандыдат на вакантную пасаду спецыяльнага аддзела міліцыі павінен адпавядаць наступным крытэрам:

  1. Малодшы інспектар аховы-кіроўца роты міліцыі:

выслуга ў органах унутраных спраў не менш за 3 гады;

узровень фізічнай падрыхтоўкі – выкананне нарматываў у адпаведнасці з медыка-ўзроставай групай па фізічнай падрыхтоўцы;

наяўнасць вадзіцельскага пасведчання на права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі адпаведнай катэгорыі і практычны досвед кіравання не менш за 2 гады.

  1. Інспектар аховы групы аховы фізічных асоб:

наяўнасць адпаведнай адукацыі (сярэдняя спецыяльная, прафесійна-тэхнічная, вышэйшая);

выслуга ў органах унутраных спраў не менш за 5 гадоў;

наяўнасць вадзіцельскага пасведчання на права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі адпаведнай катэгорыі і практычны досвед кіравання не менш за 3 гады;

узровень фізічнай падрыхтоўкі – выкананне нарматываў: па фізічнай падрыхтоўцы і навыках валодання баявымі прыёмамі барацьбы;

узровень агнявой падрыхтоўкі – здача экзамену па веданні прававых асноў прымянення зброі і забеспячэння асабістай бяспекі ўзброенага супрацоўніка, мер бяспекі пры абыходжанні са зброяй і боепрыпасамі падчас нясення службы, практычнага выканання нарматываў па агнявой падрыхтоўцы.

Для атрыманне больш падрабязнай інфармацыі звяртайцеся па адрасе: г. Мінск, вул. Магілёўская, 26, корп. 2, каб.2

Тэлефоны:

+ 375 33 333 58 23 (МТС)

+ 375 44 540 73 55 (Velcom)

+375 17 219 75 44 (гарадскі)