Першапачатковая падрыхтоўка

Грамадзяне, якія паступаюць на службу ў органы ўнутраных спраў, праходзяць першапачатковую падрыхтоўку на базе навучальных устаноў МУС і Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы працягласцю 4,5 месяца для асоб, якіх плануецца прызначыць на пасады радавога і начальніцкага складу.

Першапачатковую падрыхтоўку праходзяць па месцы службы:

асобы, прынятыя на службу ў органы ўнутраных спраў упершыню з ліку ваеннаслужачых (акрамя ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы);

асобы радавога і начальніцкага складу Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, адкамандзіраваныя (пераведзеныя) ва ўстаноўленым парадку ў органы ўнутраных спраў;

асобы з ліку былых вайскоўцаў (акрамя ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), асобы радавога і малодшага начальніцкага складу Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, прынятыя ўпершыню на службу ў органы ўнутраных спраў на працягу года з дня звальнення іх з ваеннай службы (службы);

асобы, прынятыя на службу ў органы ўнутраных спраў, якія маюць воінскія (спецыяльныя) званні афіцэраў запасу;

асобы, прынятыя на службу ў органы ўнутраных спраў, якія з’яўляюцца спартоўцамі, уключанымі ў склад нацыянальных каманд па відах спорту ў адпаведнасці з заканадаўстваў Рэспублікі Беларусь;

асобы, адлічаныя з устаноў адукацыі МУС, якія не маюць пасведчання аб першапачатковай падрыхтоўцы.

Грамадзяне, прынятыя на службу ў органы ўнутраных спраў, залічваюцца ў кадры МУС, здымаюцца з воінскага ўліку і прызыву на ваенную службу не падлягаюць.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў маюць права на водпуск працягласцю:

супрацоўнікі, якія маюць выслугу менш за 10 гадоў у каляндарным вылiчэннi, – 30 каляндарных дзён;

супрацоўнікі, якія маюць выслугу ад 10 да 15 гадоў у каляндарным вылiчэннi, – 35 каляндарных дзён;

супрацоўнікі, якія маюць выслугу ад 15 да 20 гадоў у каляндарным вылiчэннi, – 40 каляндарных дзён;

супрацоўнікі, якія маюць выслугу больш за 20 гадоў у каляндарным вылiчэннi, – 45 каляндарных дзён.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў у залежнасці ад прысвоеных iм спецыяльных званняў могуць знаходзіцца на службе ў органах унутраных спраў да дасягнення наступных максімальных узростаў:

да падпалкоўніка міліцыі ўключна – 48 гадоў;

палкоўнік міліцыі – 50 гадоў.