IMG_0446-768x549

У цэнтры ўвагі – пераможцы

Падчас свята горада Мядзела на сцэне амфітэатра ўшаноўваліся пераможцы лёгкаатлетычнага забегу, прымеркаванага да Дня горада. Цырымонію ўзнагароджвання правёў галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Леанід Шыдлоўскі.

IMG_0464

Дарэчы, хлопчыкам і мужчынам патрэбна было прабегчы 1324 метры, а дзяўчынкі і жанчыны пераадольвалі дыстанцыю 695 метраў. Гэтыя адлегласці, як бачым, атаясамляліся з годам заснавання і юбілеем нашага Мядзела. Сярод хлопчыкаў вызначыліся Арцём Багавец, Ігар Ахрановіч і Іван Гарадзецкі, якія занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы. Лепшымі сярод дзяўчынак сталі Дар’я Кадушкевіч, Паліна Гарбацэвіч і Уладзіслава Хадалёнак.

IMG_0452

Сярод жанчын перамагла Марына Апанасёнак (спецыяліст 1 катэгорыі групы кадрау Мядзельскага аддзялення аховы). Другое месца заняла Аксана Роўда (старшы інспектар групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці Мядзельскага аддзялення аховы), а трэцяе — Вікторыя Гапеенка.

IMG-54f085f8a7148b7805f4d029247d80a1-V

Сярод мужчын не было роўных Віталію Філіповічу. Другі вынік у Дзмітрыя Вотчыцава (міліцыянер-вадзіцель групы затрымання ўзвода міліцыі Мядзельскага аддзялення аховы). А трэцяе месца заняў у спаборніцтве Павел Перадрэеў (міліцыянер ўзвода міліцыі Мядзельскага аддзялення аховы).

IMG-83dcbbadadf74ccf9041a901fe9116c2-V

Усе пераможцы атрымалі дыпломы. Дарэчы, сярод дарослых спарт­сменаў-аматараў самымі актыўнымі аказаліся прадстаўнікі НДЦ “Зубраня” і  Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. У ліку тых, што вызначыліся, таксама вучні Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі, Мядзельскага ВПК яслі-сад-сярэдняя школа і прадстаўнікі Мядзельскай СДЮШАР.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

фота Аляксандра Высоцкага

газета “Нарачанская зара”