Тыповыя парушэнні заканадаўства, якія выяўляюцца ў сферы ахоўнай дзейнасці

Тыповыя парушэнні заканадаўства, якія выяўляюцца ў сферы ахоўнай дзейнасці

  1. Парушэнні, у тым ліку грубыя, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, акрэсленых пунктамі 382 і 385 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450.
  2. Ажыццяўленне ахоўнай дзейнасці без ліцэнзіі ў выпадках, якiя не прадугледжаны часткамі другой і трэцяй пункта 380 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450.
  3. Парушэнне падпункта 2.1 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2007 года № 534 (аказанне паслуг, забароненых дадзеным указам, неўпаўнаважаныя на тое юрыдычнымі асобамі, фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі).
  4. Няздача пад ахову Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб’ектаў, якія падлягаюць абавязковай ахове дадзеным дэпартаментам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2007 года № 534, альбо ажыццяўленне арганізацыяй аховы названых аб’ектаў у выпадках, не прадугледжаных заканадаўчымі актамі (парушэнне выключнага права дзяржавы на ахову гэтых аб’ектаў).
  5. Ажыццяўленне аховы аб’ектаў узброенымі работнікамі юрыдычных асоб з асаблівымі статутнымі задачамі, не ўключаных у пералік арганізацый, якія маюць права стварэння ваенізаванай аховы, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2007 года № 534, з парушэннем асаблівых статутных задач, устаноўленых заканадаўствам для такіх юрыдычных асоб.
  6. Парушэнні патрабаванняў Парадку абароту зброі і боепрыпасаў да яе, якія знаходзяцца на ўзбраенні ваенізаванай аховы, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2007 года № 534.
  7. Невыкананне патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2006 года “Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” (напрыклад, устаноўленых у абзацах другім–дзясятым артыкула 10 і часткі першай артыкула 24 дадзенага закона), арганізацыяй, ахоўная дзейнасць якой не ліцэнзуецца згодна з часткай трэцяй пункта 380 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450.
  8. Невыкананне, неналежнае або несвоечасовае выкананне службовай асобай, індывідуальным прадпрымальнікам або iншай фізічнай асобай выражанага ва ўстаноўленай заканадаўствам форме патрабавання службовай асобы, якая ажыццяўляе дзяржаўны кантроль і (або) нагляд (артыкул 23.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).
  9. Парушэнні, якія кваліфікуюцца па артыкуле 23.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях як парушэнні ўмоў і правілаў ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці.
  10. Парушэнні патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў, у тым ліку такіх, якія ўстанаўліваюць парадак і ўмовы абсталявання аб’ектаў, якія падлягаюць абавязковай ахове Дэпартаментам аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, сродкамі і сістэмамі аховы, патрабаванняў да абсталявання дадзеных аб’ектаў інжынерна-тэхнічнымі сродкамі абароны, відаў і тыпаў сродкаў і сістэм аховы, якія на іх усталёўваюцца.
  11. Ажыццяўленне мантажу сродкаў і сістэм аховы з парушэннем праектнай дакументацыі, ўзгодненай з Дэпартаментам аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

За 10 месяцаў 2016 года рашэннямі калегій Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь прыпынена дзеянне 11 спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на права ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці за невыпраўленне парушэнняў, названых у прадпісанні аб выпраўленні выяўленых у ходзе праверак парушэнняў; спынена дзеянне спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) – за грубыя парушэнні заканадаўства – 8, у сувязі з невыпраўленнем парушэнняў, якія прывялі да прыпынення дзеяння лiцэнзii – 5; ануляваны 1 спецыяльны дазвол (ліцэнзія).