Выдача дубліката ліцэнзіі

У выпадку страты лiцэнзii ліцэнзіяту можа быць выдадзены яе дублікат.

Для атрымання дубліката ліцэнзіі ліцэнзіят альбо яго ўпаўнаважаны прадстаўнік павінен падаць у ліцэнзуючы орган:

• заяву аб атрыманні дубліката ліцэнзіі;

• дакумент, які пацвярджае аплату дзяржаўнай пошліны за выдачу дубліката ліцэнзіі.